Алішкі (Монькаўскі павет)
| Алішкі лац. Ališki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Монькаўскі |
| Гміна | Хорашч |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°24′12″ пн. ш. 22°45′16″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Алішкі на мапе Польшчы Алішкі | |
Алі́шкі (польск. Oliszki) — вёска ў Польшчы, у міжрэччы Нарава і Нерасьлі. Уваходзяць у склад гміны Хорашч Монькаўскага павету Падляскага ваяводзтва.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ала (Alo, Allo) — імя германскага паходжаньня[2]. Апроч таго, этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Alisz (Alusz, Alesz, Alsz, Halsz)[3].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У пачатку XX ст. Алішкі ўваходзілі ў склад Беластоцкага павету Гарадзенскай губэрні[7].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1905 год — 189 чалавек[8]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013908065-0035671?var-id=1639616&format=jsonapi
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 52.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 3.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ↑ Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 407.
- ↑ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 47.
| |||||||||||