Аляксей Наско
| Аляксей Наско | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 15 жніўня 1996[1] (29 гадоў) | |
| Рост | 188 см | |
| Вага | 82 кг[3] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | МЛ Віцебск | |
| Нумар | 2 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2016 | Нёман Горадня | 10 (0) |
| 2016 | → Смаргонь | 12 (1) |
| 2017—2019 | СКА-1938 | 54 (7) |
| 2019—2020 | Дынама Берасьце | 0 (0) |
| 2019—2020 | → СКА-1938 | 30 (2) |
| 2020 | СКА-1938 | 5 (0) |
| 2021—2023 | БАТЭ | 18 (0) |
| 2021 | → Тарпэда-БелАЗ | 12 (0) |
| 2022 | → Мактаарал | 10 (1) |
| 2023 | → Бунядкор[d] | 25 (2) |
| 2024 | Сагдыяна[d] | 13 (0) |
| 2025— | МЛ Віцебск | 22 (4) |
| Зборныя | ||
| 2017 | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Аляксей Наско (нар. 15 жніўня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага МЛ.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец ДЮСШ «Белкард». З 2012 году пачаў выступаць за дубль гарадзенскага «Нёмана». У сэзоне 2014 году замацаваўся ў рэзэрвовай камандзе гарадзенцаў. Перад сэзонам 2015 году значная колькасьць маладых гульцоў, у тым ліку і Наско, была пераведзеная ў асноўны склад. 21 сакавіка 2015 году дэбютаваў у першай камандзе «Нёмана» ў першым матчы чвэрцьфіналу Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1), выйшаўшы на замену ўжо ў кампэнсаваны час. 30 траўня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 68-й хвіліне матчу супраць «Граніта» (2:0).
У першай палове сэзону 2016 году выступаў пераважна за дубль, у той час як за галоўную каманду згуляў толькі адзін матч. У жніўні 2016 году быў аддадзены ў арэнду «Смаргоні»[4]. Па заканчэньні сэзону 2016 году вярнуўся ў Горадню[5], аднак сэзон 2017 году распачаў у складзе сталічнага «Энэргетыка-БДУ». На наступны сэзон стаў капітанам каманды і ў якасьці трывалага гульца асноўнага складу дапамог ёй прасунуцца ў Найвышэйшую лігу.
У лютым 2019 году падоўжыў кантракт зь менскім клюбам[6]. У сэзоне 2019 году заставаўся асноўным гульцом сталічнай каманды, толькі з чэрвеня перастаў зьяўляцца на полі праз траўмы. У ліпені 2019 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама», аднак застаўся ў «Энэргетыку-БДУ» на правах арэнды да сканчэньня сэзону[7]. У верасьні акрыяў пасьля траўмы і вярнуў месца ў пачатковым складзе. У сьнежні 2019 году вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[8], але неўзабаве зноў далучыўся да «Энэргетыка-БДУ»[9]. У верасьні 2020 году, скасаваўшы пагадненьне з дынамаўцамі, стаў гульцом сталічнага клюбу на трывалай аснове[10]. Хутка склаў кантракт з барысаўскім БАТЭ, які пачаў дзеіць з 1 студзеня 2021 году[11].
У складзе барысаўчанаў звычайна выходзіў на замену. У ліпені 2021 году быў аддадзены ў арэнду ў «Тарпэда-БелАЗ»[12], дзе гуляў пераважна ў першай адзінаццатцы. Па заканчэньні арэнды ў студзені 2022 году вярнуўся ў БАТЭ[13]. У ліпені 2022 году на правах арэнды далучыўся да казаскага «Мактааралу»[14]. У студзені 2023 году па вяртаньні з арэнды пачаў трэнавацца з БАТЭ[15], а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ва ўзбэцкі «Бунядкор»[16]. У студзені 2024 году падпісаў кантракт з «Сагдыянай»[17]. У 2025 годзе вярнуўся на радзіму, склаўшы працоўную дамову з наваком Найвышэйшай лігі віцебскім МЛ.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]26 сакавіка 2017 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы ў стартавым складзе таварыскага матчу супраць зборнай Латвіі (3:4).
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]БАТЭ:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2021
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2022
МЛ:
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Нёман | 2015 | Найвышэйшая ліга | 9 | 0 |
| 2016 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 | |
| Смаргонь | Першая ліга | 12 | 1 | |
| Энэргетык-БДУ | 2017 | Першая ліга | 16 | 0 |
| 2018 | Першая ліга | 27 | 7 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Aleksey Nosko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://betnews.by/player/aleksej-nosko-ml-vitebsk-belarus/
- ↑ https://fcbate.by/ru/team/first-team/id7155
- ↑ «Неман» отдал трех игроков дубля в аренду командам первой лиги (рас.)
- ↑ Новости ФК "Сморгонь". (рас.) 2016-11-17 г. Архіўная копія ад 2016-12-06 г.
- ↑ Носко продлил контракт с "Энергетиком-БГУ" (рас.)
- ↑ Брестское "Динамо" объявило о подписании контрактов с Носко и Садовским (рас.)
- ↑ Носко, Мирошников, Ковальчук и Садовский возвращаются в брестское «Динамо» (рас.)
- ↑ Носко останется в "Энергетике-БГУ", Флавио и Полубояринов покинули команду (рас.)
- ↑ Алексей Носко больше не принадлежит брестскому "Динамо" (рас.)
- ↑ Носко перейдет в БАТЭ (рас.)
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" арендовало Носко у БАТЭ (рас.)
- ↑ Соловей в Солигорске (рас.) Архіўная копія ад 2022-03-13 г.
- ↑ БАТЭ отдал Алексея Носко и Нурадина Идриса в аренду (рас.)
- ↑ "Желто-синие" начали второй предсезонный сбор (рас.) Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ
- ↑ Узбекистанский "Бунедкор" арендовал у БАТЭ Виктора Сотникова и Алексея Носко (рас.)
- ↑ Алексей Носко стал игроком "Согдианы" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце «Нёману» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Горадні
- Футбалісты клюбу «Макслайн» Віцебск
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Смаргонь»
- Футбалісты клюбу «Энэргетык»-БДУ Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Мактаарал» Атакент
- Футбалісты клюбу «Бунядкор» Ташкент
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты