Перайсьці да зьместу

Аляксей Лягчылін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Лягчылін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 красавіка 1992(1992-04-11)[1][2] (34 гады)
Рост 191 см[3]
Вага 86 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ліда
Нумар 3
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2015 Нёман Горадня 101 (7)
2016 Менск 26 (5)
2017—2018 Дынама Берасьце 29 (3)
2018—2025 Нёман Горадня 151 (8)
2026—4 Ліда
Зборныя
2013 Беларусь (да 21) 7 (1)
2017 Беларусь 1 (0)

Аляксе́й Лягчы́лін (нар. 11 красавіка 1992 году) — беларускі футбаліст, апорны паўабаронца «Ліды». У 2017 годзе правёў 1 матч за нацыянальную зборную Беларусі.

Выхаванец гарадзенскага клюбу «Нёман», з 2009 году выступаў за галоўную каманду. У сэзоне 2012 году не зьяўляўся на полі з прычыны траўмы. У сэзоне 2013 году толькі ў чэрвені стаў трапляць на лаўку запасных. 30 верасьня 2013 году пасьля доўгага перапынку зноўку выйшаў на поле за асноўную каманду «Нёману». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У сэзоне 2014 году ўжо быў трывалым гульцом асновы, гуляючы ў апорнай зоне. 7 траўня 2014 году адзначыўся дублем у браму салігорскага «Шахцёру», той матч скончыўся зь лікам 3:0. Усяго за сэзон 2014 году забіў 4 мячы. У студзені 2016 году перайшоў у клюб «Менск»[4]. У студзені 2017 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[5]. У першай палове сэзону 2017 году трывала гуляў у стартавым складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы, пасьля стаў радзей зьяўляцца на полі. У чэрвені 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў берасьцейскі клюб[6].

У ліпені 2018 году вярнуўся у гарадзенскі «Нёман»[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе гарадзенскай каманды. У сэзоне 2019 году часьцей выкарыстоўся ў якасьці цэнтральнага абаронцы, пазьней пачаў гуляць у абароне рэгулярна[8]. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з гарадзенцамі на адзін сэзон[9]. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненьне зь «Нёманам»[10]. Не зважаючы на тое, што гулец у сэзоне 2024 году ня меў шмат гульнёвага часу, у студзені 2025 году ён працягнуў супраць з клюбам[11]. Па заканчэньні сэзону пасьля доўгіх гадоў у гарадзенскім клюбе сышоў з каманды і прыяднаўся да першалігавай «Ліды»[12].

У 2013 годзе выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасьці, які праходзіў у Санкт-Пецярбургу. Тамака правёў усе 6 матчаў і забіў 1 гол у браму моладзевай зборнай Таджыкістану. 1 чэрвеня 2017 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі.

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Нёман2015Найвышэйшая ліга262
Менск2016Найвышэйшая ліга265
Дынама Берасьце2017Найвышэйшая ліга233
2018Найвышэйшая ліга60
Нёман143

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]