Аляксей Дужы
Аляксей Дужы | |
Род дзейнасьці | плястычны хірург, грамадзкі актывіст |
---|---|
Дата нараджэньня | 5 кастрычніка 1982 |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | Гомельскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт |
Сайт | duzhy.com |
Аляксей Дужы (нар. 5 кастрычніка 1982) — беларускі плястычны хірург, грамадзкі актывіст і палітычны вязень.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Навучаўся ў Гомельскім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце, пасьля працаваў па разьмеркаваньні ў раённым шпіталі ў Петрыкаве[1]. З 2010 па 2016 г. працаваў па спэцыяльнасьці ў Гомелі[1], а потым — у Менску[2]. Праходзіў практыку за мяжою, у тым ліку ў Турэччыне[2].
Плястычны хірург першай кваліфікацыйнай катэгорыі, сябра Беларускага Таварыства плястычнай рэканструктыўнай і эстэтычнай хірургіі[3].
Сябра руху «За Свабоду» і Таварыства беларускай мовы[4].
Выступаў з публічнымі зваротамі ў падтрымку беларускай мовы[5], з афіцыйнымі зваротамі ў розныя дзяржаўныя ўстановы па тэме русіфікацыі і аховы гістарычнай спадчыны[6][7][8][9][10].
Затрымліваўся падчас акцый пратэсту 2020 г.[4][11]
У канцы 2022 г. у яго дома правялі ператрус.
Арышт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
14 лютага 2023 г. быў затрыманы на працоўным месцы. Пасьля адміністрацыйнага арышту ня выйшаў на волю. Утрымліваўся ў ізалятары на вул. Акрэсьціна.
Супраць яго завялі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»).
28 лютага 2023 г. беларускія праваабарончыя арганізацыі апублікавалі заяву, у якой прызналі Аляксея Дужага і яшчэ 11 чалавек палітычнымі вязьнямі[12]
Публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Уладзімір Георгіевіч Чэшык (1929—2001) / Дужы А. І. // Здравоохранение. — 2007. — № 10. — С. 74-77.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Барацьба з узростам павінна быць граматнай — Утульная хатка,
- ^ а б Беларускамоўны пластычны хірург Дужы: Рабіць аперацыі на носе вучыўся на трупах амерыканскіх бяздомных — Наша Ніва, 19.02.2020
- ^ АЛЯКСЕЙ ДУЖЫ — Вясна (цэнтар)
- ^ а б «Выпалі два дні прыёму». Плястычны хірург, якога затрымалі са сьцягам на парозе кватэры, адбыў у Жодзіне двое сутак Радыё Свабода, 22.09.2020
- ^ «Каб пачаць размаўляць па-беларуску, трэба проста пачаць размаўляць» — Радыё Рацыя
- ^ У Мінабароны лічаць, што ваенную гісторыю Беларусі фарміравалі Пётр I і Сувораў — Эўрарадыё, 30/08/2021
- ^ Известный пластический хирург по просьбе активиста из Рогачёвского района направил обращение в Администрацию президента и получил курьёзный ответ [Вядомы плястычны хірург па просьбе актывіста з Рагачоўскага раёну накіраваў зварот у Адміністрацыю прэзыдэнта і атрымаў кур’ёзны адказ] — progomel.by, 14.07.2020
- ^ У Слоніме «партызаны» перакладаюць на беларускую расейскамоўнае графіці — Хартыя'97, 9.08.2019
- ^ Не крыміналка, але пошукі ідуць (фота) — orsha.eu, 18.06.2020
- ^ Гомельскія краязнаўцы вярнулі Старому Ўнівермагу арыгінальныя дзверы — Флагшток, 29.01.2021
- ^ Беларускамоўнага хірурга затрымалі на парозе кватэры — і праз два дні нечакана адпусцілі без суда і пратакола — Наша Ніва, 22.09.2020
- ^ Заява аб прызнанні 12 чалавек палітычнымі зняволенымі — Вясна (цэнтар), 28.02.2023
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Што найчасцей павялічваюць беларусы? Адказвае пластычны хірург — Інтэрвію тэлеканалу «Белсат», 05.04.2020