Аляксандру Авэрэску
Аляксандру Авэрэску | |
па-румынску: Alexandru Averescu | |
Прэм’ер-міністар Румыніі | |
---|---|
9 лютага — 15 сакавіка 1918 году | |
Прэзыдэнт: | манарх Фэрдынанд I |
Папярэднік: | Іянэл Брэціяну |
Наступнік: | Аляксандру Маргіламан |
Прэм’ер-міністар Румыніі | |
19 сакавіка 1920 году — 18 сьнежня 1921 году | |
Прэзыдэнт: | манарх Фэрдынанд I |
Папярэднік: | Аляксандру Вайда-Ваявод |
Наступнік: | Таке Іянэску |
Прэм’ер-міністар Румыніі | |
30 сакавіка 1926 году — 4 чэрвеня 1927 году | |
Прэзыдэнт: | манарх Фэрдынанд I |
Папярэднік: | Іянэл Брэціяну |
Наступнік: | Барбу Штырбэй |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
9 красавіка 1859 Бабель, Малдаўскае княства |
Памёр: |
3 кастрычніка 1938 (79 гадоў) Бухарэст |
Партыя: | Народная партыя (Румынія) |
Бацька: | Канстантын Авэрэску |
Маці: | Клацільда Авэрэску |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Алякса́ндру Авэрэ́ску (па-румынску: Alexandru Averescu; 9 красавіка 1859, Бабель, Малдаўскае княства — 3 кастрычніка 1938, Бухарэст) — румынскі вайсковы, дзяржаўны і палітычны дзеяч. Маршал Румыніі (1930). Тройчы займаў пост прем’ер-міністра краіны.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Ізмаіле ў сям’і памешчыка. Удзельнічаў у Расейска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў. У 1886 годзе скончыў вайсковую акадэмію ў Турыне (Італія). З 1895 па 1898 год — вайсковы аташэ ў Бэрліне. У 1907—1908 гадах — вайсковы міністар. У 1907 годзе кіраваў падаўленьнем сялянскіх паўстаньняў у Валахіі і Малдове. У 1911 годзе прызначаны начальнікам румынскага генэральнага штабу. Падчас Другой балканскай вайны (29 чэрвеня — 10 жніўня 1913) кіраваў апэрацыямі супраць баўгарскай арміі. Падчас Першай сусьветнай вайны 1914—1918 гадоў камандаваў корпусам, пазьней арміяй. З 1919 году — міністар унутраных справаў. Ажыцьцяўляў карныя экспэдыцыі супраць украінскага насельніцтва ў Букавіне і Бесарабіі. У 1920—1921 і 1926—1927 гадах — прэм’ер-міністар Румыніі. Дамогся ад дзяржаваў Антанты прызнаньня Бесарабіі румынскай тэрыторыяй. Заснавальнік Народнай партыі, адзін з ідэолягаў стварэньня «Вялікай Румыніі». Падчас свайго другога прэм’ерства ў зьнешняй палітыцы зблізіўся з Італіяй. У 1930-я гады выступаў за саюз зь Нямеччынай.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Виноградов В. Н. Румыния в годы первой мировой войны. М., 1969
- Очерки политической истории Румынии (1859—1944). Кишинёв, 1985
- Филипенко А. А. Александру Авереску — румынский маршал из села Озёрное// Юго-запад. Одессика, вып.4, С. 240—256
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Біяграфія на FirstWorldWar.com.