Аляксандар Цішкевіч
Аляксандар Цішкевіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 лютага 1986[1] (38 гадоў) | |
Рост | 177 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2003 | РВАР[d] | 33 (3) |
2004—2006 | Дынама Менск | 25 (0) |
2006 | → Фульнэк[d] | |
2007 | Віцебск | 7 (0) |
2008 | Нафтан | 14 (0) |
2009—2010 | Белшына | 34 (7) |
2010 | ДБК-Гомель[d] | 13 (1) |
2011 | Арарат | 2 (0) |
2011 | Славія Мазыр | 20 (0) |
2012 | Алімпія Эльблёнг[d] | 7 (0) |
2012 | Мікашэвічы | 10 (0) |
2013 | Залаэгерсэг | 8 (0) |
2013 | Круоя Пакрой | 12 (2) |
2014—2016 | Іслач | 64 (15) |
Зборныя | ||
2004 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
2005—2008 | Беларусь (да 21) | 10 (0) |
Алякса́ндар Цішке́віч (нарадзіўся 16 лютага 1986 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец менскага РВАР. З 2004 году выступаў за «Дынама», але ня даў рады. У выніку не замацаваўся ў асноўнай камандзе. У другой палове 2006 году гуляў у арэндзе ў клюбе «Фульнэк» з трэцяга дывізіёну Чэхіі. Па вяртаньні выступаў у Найвышэйшай лізе ў такіх клюбах, як то «Віцебск», «Нафтан» і «Белшына», у першалігавых ДБК, «Славіі» і «Граніце». Таксама на сваім рахунку мае матчы ў складзе клюбаў з Армэніі, Польшчы, Вугоршчыны. У другой палове 2013 году гуляў за летувіскую «Круою», у тым ліку ў матчах Лігі Эўропы супраць менскага «Дынама». У 2013 годзе стаў адным з арганізатараў пасьлясэзоннага «Турніра сяброў» у Менску[2].
У сакавіку 2014 году вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт зь «Іслаччу»[3]. У наступным годзе дапамог «Іслачы» перамагчы ў Першай лізе. У лютым 2016 году падоўжыў кантракт з клюбам[4]. У жніўні 2016 году быў звольнены з клюбу «Іслач»[5]. Пасьля зыходу зь «Іслачы» пачаў працаваць па-за футболам, беручы ўдзел у аматарскіх турнірах[6].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Іслач | 2016 | Найвышэйшая ліга | 13 | 2 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Aleksandr Tishkevich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Милевский, Глеб, Кондратьев, Гуренко на «Турнире друзей». «Все-таки Капский правильно сказал…»
- ^ Тишкевич и еще пять футболистов перешли в «Ислочь»
- ^ Кротов, Тишкевич, Папуш и Мисюк продлили контракты с «Ислочью»
- ^ Лебедев, Тишкевич и Владимир Маковский уволены из «Ислочи» за организацию «договорняка» (рас.)
- ^ Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь? Праверана 20 кастрычніка 2018 г. Архіўная копія ад 13 снежня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 16 лютага
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу РВАР Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Віцебск»
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу ДБК Гомель
- Футбалісты клюбу «Арарат» Ерэван
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Алімпія» Эльблёнг
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Залаэгерсэг»
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты
- Футбалісты клюбу «Круоя» Пакрой