Аляксандар Тарасеня
| Аляксандар Тарасеня | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 верасьня 1996[1] (29 гадоў) | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Кронан[d] | |
| Нумар | 10 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2017 | Мікашэвічы | 5 (0) |
| 2020—2024 | Івацэвічы | 65 (57) |
| 2025— | Кронан[d] | 5 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Алякса́ндар Тарасе́ня (нарадзіўся 25 верасьня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Івацэвічы».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец ляхавіцкага футболу. Першапачаткова ў веку 5 гадоў займаўся дзюдо, аднак неўзабаве маладога хлопца заўважыў трэнэр па футболе і запрасіў пагуляць у ягонай камандзе. У веку 7 гадоў Тарасеня пастанавіў зьмяніць від спорту на футбол. Першым трэнэрам быў Васіль Бут-Гусаім. У веку 10 гадоў на запрашэньне Дзьмітра Матуліса прыязджаў у Ганцавічы дзеля выступу за мясцовую ДЮСШ, але на той момант футбаліст ужо выступаў на ліцэнзаваньні за мікашэвіцкі «Граніт»[2]. За мікашэвіцкі клюб дэбютаваў 3 ліпеня 2016 году ў матчы Найвышэйшай лігі супраць бабруйскай «Белшыны». Потым яшчэ непрацяглы час бараніў колеры клюбу ў Першай лізе. У 2018 годзе атрымаў статус вольнага агента.
З 2018 году пачаў выступаць за розныя каманды, пераважна з Ганцавічаў, на ўзроўні раённых і абласных чэмпіянатаў. Таксама скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт фізычнай культуры, атрымаўшы спецыяльнасьць трэнэра ў двух відах спорту — футбол і гандбол. Таксама адвучыўся яшчэ і на спартовага судзьдзю[3]. Неаднаразова быў прызэрам з футбольнымі камандамі і клюбамі па футзале[2]. З 2020 году таксама пачаў выступаць за клюб «Івацэвічы» ў Другой лізе.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Граніт | 2016 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
| 2017 | Першая ліга | 4 | 0 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Aleksandr Tarasenya // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 «Александр Тарасеня: «Ради победы команды готов играть на любой позиции». Gants.by.
- ↑ «Александр Тарасеня: «Главное – желание и целеустремлённость!». Gants-region.info.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)