Аляксандар Сычоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 16:49, 13 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сычоў.
Аляксандар Сычоў
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі
18 лютага 2005 — 26 жніўня 2011
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Віктар Гайсёнак
Наступнік: Валеры Варанецкі
Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый
13 студзеня 1994 — 11 жніўня 2000
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Генадзь Бураўкін
Наступнік: Сяргей Лінг
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1951
Гомель
Адукацыя:

Алякса́ндар Мікала́евіч Сычо́ў (нар. у 1951 годзе ў Гомлі) — беларускі палітык і дыплямат.

У дыпляматычнай службе з 1979 году. З 13 студзеня 1994 году быў Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў[1]. 11 жніўня 2000 году быў адстаўлены з гэтай пасады й адначасова прызначаны намесьнікам Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[2].

18 лютага 2005 прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене[3]. Адстаўлены з гэтых пасадаў быў 26 жніўня 2011 году[4].

25 верасьня 2006 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[5], а 1 верасьня 2011 году — Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[6].

Крыніцы

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 13 января 1994 г. №2683-XII "О назначении Сычева А.Н. Постоянным представителем Республики Беларусь при ООН и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла"  (рас.)
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 11 августа 2000 г. №438 "О назначении А.Н.Сычева заместителем Министра иностранных дел Республики Беларусь"  (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 18 февраля 2005 г. №92 "О назначении А.Н.Сычева Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Австрийской Республике и Постоянным представителем Республики Беларусь при международных организациях в Вене по совместительству"  (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 26 августа 2011 г. № 373 «Об освобождении от должности А.Н.Сычева» (1/12786)  (рас.)
  5. ^ Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 25 сентября 2006 г. №361-ПСР3 "О награждении А.Н.Сычева Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь"  (рас.)
  6. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 1 сентября 2011 г. № 1166 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» (5/34384)  (рас.)

Вонкавыя спасылкі