Перайсьці да зьместу

Аляксандар Стажараў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Стажараў
Дата нараджэньня 12 сьнежня 1946 (78 гадоў)
Месца нараджэньня Ташкент, Узбэцкая ССР, СССР
Месца вучобы Менскі мэдычны інстытут (1971)
Занятак навуковец
Навуковая сфэра біялёгія
Месца працы Менскі мэдычны інстытут
Вядомы як адкрывальнік актынападобнага бялку ў мітахондрыях нецяглічных вузаў
Навуковая ступень доктар біялягічных навук[d] (1987)
Узнагароды

Алякса́ндар Мікала́евіч Стажа́раў (1946, Ташкент, цяпер Узбэкістан) — беларускі біяхімік.

Доктар біялягічных навук (1987) і прафэсар (1990). Даказаў існаваньне бялку, падобнага да актыну ў мітахондрыях нецяглічных вузаў[1].

У 1971 годзе скончыў Менскі мэдычны інстытут. У 1987 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю. У 1990 годзе атрымаў званьне прафэсара. У 1990—1993 гадах працаваў загаднікам катэдры ў Менскім мэдычным інстытуце. У 1993—1996 гадаў узначальваў Навукова-дасьледчы інстытут радыяцыйнай мэдыцыны Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 1996 годзе вярнуўся да кіраваньня катэдрай у Менскім мэдычным інстытуце[1].

Правёў дасьледаваньні ў галіне радыяцыйнай і экалягічнай мэдыцыны. Аўтар навуковых працаў наконт рэгуляратных мэханізмаў энэргетычнага абмену ў вузах[2], малекулярных асноваў і мэдычных наступстваў узьдзеяньня малых дозаў радыяцыі. Даказаў існаваньне бялку, падобнага да актыну цягліцаў у мітахондрыях нецяглічных вузаў[1].

  1. ^ а б в Стажараў // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 128. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2
  2. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 12 сьнежня 2013. — № 234 (27599). — С. 8. — ISSN 1990-763x.