Перайсьці да зьместу

Алеся (аповесьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Алеся»
па-расейску: Олеся
Жанр: проза
Аўтар: Аляксандар Купрын
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: 1898
Публікацыя: 1898
Электронная вэрсія

«Алеся» (па-расейску: «Олеся») — аповесьць расейскага пісьменьніка Аляксандра Купрына, напісаная ў 1898 годзе. Упершыню надрукавана ў 1898 годзе, часопіс «Киевлянин»[1].

Малады пісьменьнік Іван Тымафеявіч шэсць месяцаў у глухую вёсачку Пяры­брод Валын­ской губэрні, што знаходзіцца на ўскраіне Палесься. Пад час паляваньня ён даведваецца ад свайго слугі Ярмолы, што ў дзесяці вёрстах ад яго хаты жыве самая сапраўдная вядзьмарка Мануй­ліха, невядома як зьявіўшаяся ў вёске, і высланая зь яе за свае вядзьмарскія дзеі. Пад час аднаго з паляваньняў ён заблукаў ў лесе пан Тымафеявіч выпадкова выйшаў на хату старой знахаркі. Мануйліха варожыць яму, але, пад час варажбы рэзка зьмяняецца ў настроі, і выправаджвае незванага госця. І ў гэты момант у хату заходзіць унучка знахаркі, Алеся, якая і паказвае маладому пану дарогу дадому.

Тымафеявіч не можа выкінуць вобраз Алесі з галавы, і, як толькі высыхаюць лясные сьцежкі, ізной наведвае хату знахаркі. Алеся яму распавядае, што варажыла яму на карты, і што яго пакахае «трэфавая дама», якой ён прынясе шмат няшчасьця. Пасьля гэтай сустрэчы пан Тымафеявіч становіцца частым госцем у хатцы. Пана вабіць не толькі прыгажосьць дзяўчыны, але і яе самабытны розум.

Пад час, калі мясцовы ўраднік загадвае Мануйліхе і Алесе пакінуць хату, малады пан, залагодзіўшы яго дарагімі падарункамі, дапамагае вырашыць гэтыя праблемы.

Іван сур'ёзна захворвае, а, пасьля свайго акрыяньня, яны высьвятляюць адносіны, прызнаўшыся адзін аднаму ў каханьні. А тым часам службовыя абавязкі Тымафеявіча ў вёске сканчаюцца і ён робіць прапанову каханай. Але Алеся адказвае на гэта адмовай, бо ніхто з жанчын яе роду не браў шлюб у царкве. Але, каб даказаць сваё каханьне, яна гатова перабароць гэтыя забабоны. Аднак, зьявіўшыся ў царкву загадзя, і, адстаяўшы службу, яна была пабіта вясковымі бабамі, і з цяжкасьцю ўратавалася. На наступную ноч на вёску выпадае моцны град, пабіўшы палову пасеваў. Вясковыя, думаючы што гэта праклён вядзьмарак, зьбіраюцца разабрацца зь імі. Малады пан кідаецца папярэдзіць сваю каханую, і яе бабулю. Але, прымчаўшыся да іх, знаходзіць толькі сьляды сьпешных уцёкаў і яркія чырвоныя каралі, якія засталіся адзінай рэччу на памяць аб Алесе і яе вялі­да­душнага каханьня[2]

Гісторыя стварэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1897 годзе Аляксандру Купрыну давялося служыць кіравальным маёнткам, які знаходзіўся ў Ровенскім павеце, на Палесьсі. Там ў пісьменьніка была выдатная магчымасьць назіраць за побытам мясцовых сялян. Гэтыя назіраньні, а таксама уражаньні ад сустрэчы зь велічнай мясцовай прыродай, далі яму багаты матэрыял для творчасьці. Менавіта тут і быў задуманы цыкль так званых «Палескіх аповядаў», і аповесьць «Алеся» стала адным з найлепшых апавяданьняў цыклю.

Аляксандар Купрын рэдка прыдумляў сюжэты, бо само жыцьцё нярэдка падказвала іх вельми багата. Верагодней за ўсё, што і сюжэт «Алесі» меў карані ў рэяльнай рэчаіснасьці, бо вядома, што ў канцы свайго жыцьця пісьменьнік прызнаваўся аднаму з суразмоўцаў, кажучы пра палескую аповесьць: «Усё гэта было са мной»[3].

Пераклады на беларускую мову

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Жизненный и творческий путь А. И. Куприна (рас.) Особенности изображения любви в повести «Гранатовый браслет» А. И. Куприна. Электронная бібліятэка «Библиофонд». Праверана 8 сакавіка 2013 г.
  2. ^ Олеся (рас.) Праверана 8 сакавіка 2013 г.
  3. ^ Олеся (рас.) Праверана 8 сакавіка 2013 г.
  4. ^ Купрын, Аляксандр Іванавіч (рас.) Сводный электронный каталог системы корпаративной каталогизации Праверана 8 сакавіка 2013 г.
  5. ^ Салавей Леў. Электронная Энцыкляпэдыя. Праверана 8 сакавіка 2013 г.
  6. ^ Алеся Аляксандар Купрын. Беларуская ПалічкаПраверана 8 сакавіка 2013 г.