Неўскі праспэкт
Выгляд
Не́ўскі праспэ́кт (па-расейску: Не́вский проспе́кт) — галоўная вуліца Санкт-Пецярбургу.
Праспэкт працягнуўся на 4,5 км ад Адміралцейства да Аляксандра-Неўскай лаўры. Перасакае рэкі Мойка (Зялёны мост), канал Грыбаедава (Казанскі мост), Фантанку (Анічкаў мост). Найбольшая шырыня — 60 м ля Гасьцінага двара), найменшая — 25 м (ля Мойкі).
Правы бок (няцотны) неафіцыйна завецца «ценевым», цотны — «сонечным», па якой да рэвылюцыі было прынята шпацыраваць. Участак ад плошчы Паўстання да Аляксандра-Неўскай лаўры таксама неафіцыйна называюць Стара-Неўскім (часткова з-за таго, што ў 1730-е гг. прымалася спроба спраміць магістраль па сёньняшніх Ганчарнай і Вазовай вуліцам).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Неўскі праспэкт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра Санкт-Пецярбург. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |