Аляксандар Корвін-Гасеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Корвін-Гасеўскі
Аляксандар Гасеўскі. Невядомы мастак, XVII ст.
Аляксандар Гасеўскі. Невядомы мастак, XVII ст.

Герб «Сьлепаўрон»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1575
Памёр красавік 1639
Пахаваны
Род Корвін-Гасеўскія
Бацькі Ян Корвін-Гасеўскі
Жонка Эва з Пацаў
Дзеці Крыштап, Вінцэнт, Сузанна
Дзейнасьць дыплямат

Аляксандар Корвін-Гасеўскі (каля 1575 — красавік 1639) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Рэфэрэндар (16101625) і пісар вялікі літоўскі (16151625), ваявода смаленскі1625).

Быў старостам маркаўскім, купіскім, пуньскім і вяліскім1600).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Надмагільле А. Гасеўскага

Прадстаўнік шляхецкага роду Корвін-Гасеўскіх гербу «Сьлепаўрон», сын Яна.

Займаў некалькі высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку рэгента дзяржаўнай канцылярыі пры Льву Сапегу (1596). У 1599 і 1600 быў паслом у Маскву. У 1606 быў паслом да Дзьмітрыя Самазванца I, схоплены ў часе зрынаньня апошняга ў Маскве, вызвалены ў 1608.

Супольна зь Львом Сапегам быў ініцыятарам інтэрвэнцыі ў Маскву, браў удзел у аблозе Смаленску (1610). У 16111613 разам з войскам Рэчы Паспалітай зноў быў у Маскве. У 16171618 удзельнічаў у другой выправе каралевіча Уладзіслава на Маскву, у 16211622 у вайне са швэдамі за Інфлянты. У 1630 атрымаў урад пісара польнага.

Заснаваў езуіцкія калегіюмы ў Смаленску і Віцебску, кляштар у Берасьці (у ім прыняла манаства ягоная дачка Ганна).

У шлюбе з Эвай Пац меў 4 сыноў і 3 дачок[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 94. — 377 с.
  2. ^ Насевіч В. Гасеўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 516.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар Корвін-Гасеўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў