Перайсьці да зьместу

Аляксандар Кобец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Кобец
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1981(1981-06-11)[1] (43 гады)
Рост 170 см
Вага 68 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2000 Старыя Дарогі[d] 28 (3)
2001—2006 БАТЭ 112 (20)
2007—2008 Гомель 34 (7)
2008—2010 Віцебск 62 (8)
2011—2012 Нафтан 57 (3)
2013—2016 Славія Мазыр 84 (4)
Зборныя
2001—2004 Беларусь (да 21) 9 (1)

Аляксандар Кобец (нар. 11 чэрвеня 1981 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Выхаванец салігорскай ДЮСШ. Кар’еру пачынаў у Другой лізе ў складзе клюбу «Старыя Дарогі». Пазьней шэсьць гадоў гуляў за барысаўскі БАТЭ, зь якім двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. Потым гуляў за «Гомель» і «Віцебск». У студзені 2011 году падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам», дзе стала выступаў у асноўным складзе.

У сакавіку 2013 году перайшоў у мазырскую «Славію»[2]. Спачатку не трапляў у аснову і толькі зрэдку выходзіў на замену. У канцы сэзону, аднак, пачаў зьяўляцца ў пачатковым складзе каманды, але паводле вынікаў сэзону каманду не захавала месца ў Найвышэйшай лізе.

Па заканчэньні сэзону 2013 году пакінуў «Славію», але перад пачаткам новага сэзону вярнуўся ў ейны склад і стаў адным зь лідэраў клюбу ў Першай лізе. У выніку дапамог клюбу вярнуцца ў элітны дывізіён. Сэзон 2015 году пачаў, выходзячы на замену, але неўзабаве замацаваўся ў першай адзінаццатцы мазырчукоў. У сэзоне 2016 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, і па заканчэньні сэзону пакінуў каманду[3] і завяршыў кар’еру.

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Славія Мазыр 2015 Найвышэйшая ліга 21 0
2016 Найвышэйшая ліга 16 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]