Аляксандар Бычанок
| Аляксандар Бычанок | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 30 траўня 1985[1][2] (40 гадоў) | |
| Рост | 176 см | |
| Вага | 76 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2005 | Дняпро Магілёў | 75 (2) |
| 2006—2008 | Шахцёр Салігорск | 66 (2) |
| 2009—2010 | Дняпро Магілёў | 52 (8) |
| 2011—2013 | Дынама Менск | 71 (9) |
| 2012 | → Кайрат | 7 (0) |
| 2014 | Гомель | 27 (0) |
| 2015—2017 | Рытэрай | 84 (9) |
| 2018—2020 | Іслач | 61 (0) |
| Зборныя | ||
| 2003—2004 | Беларусь (да 19)[d] | 6 (1) |
| 2004—2006 | Беларусь (да 21) | 10 (0) |
| 2011 | Беларусь | 5 (0) |
Аляксандар Віктаравіч Бычанок (нарадзіўся 30 траўня 1985 году, Магілёў, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. У 2011 годзе правёў 5 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[3].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец СДЮШАР-7 гораду Магілёва.
Прафэсійную кар’еру пачаў у магілёўскім «Дняпры» ў 2002 годзе. Пасьля чатырох сэзонаў у камандзе вырашыўся на пераход у салігорскі «Шахцёр», аднак праз тры гады вярнуўся назад. У 2010 годзе правёў 7 матчаў за «Дняпро» ў кваліфікацыі розыгрышу Лігі Эўропы. 23 сьнежня 2010 году заключыў трохгадовае пагадненьне зь менскім «Дынама»[4]. У сэзоне 2011 году быў трывалым гульцом асноўнага складу, а ў пачатку 2012 году пачаў радзей зьяўляцца на полі.
У ліпені 2012 году быў аддадзены ў арэнду казахстанскаму «Кайрату» да канца сэзону 2012 году[5]. У лістападзе 2012 году вярнуўся ў менскае «Дынама»[6]. Па вяртаньні з арэнды звычайна выходзіў толькі на замену, але з чэрвеня 2013 году, пры новым галоўным трэнэры Робэрце Маасканце, здолеў замацавацца ў асноўным складзе, дзе пачаў выкарыстоўвацца як флянгавы паўабаронца (да гэтага звычайна гуляў у апорнай зоне).
У студзені 2014 году перайшоў у «Гомель»[7]. У складзе «Гомля» спачатку выкарыстоўваўся як атакуючы паўабаронца, але пазьней быў пераведзены ў апорную зону, часам гуляў у якасьці флянгавага абаронцы. Па заканчэньні кантракта ў сьнежні 2014 году пакінуў клюб[8]. У красавіку 2015 году падпісаў кантракт зь летувіскім клюбам «Трокі»[9]. У студзені 2018 году перайшоў у клюб «Іслач»[10], якому двойчы дапамог стаць срэбраным прызэрам чэмпіянату Летувы. У студзені 2018 году трэнаваўся зь «Іслаччу» і ў выніку падпісаў кантракт з клюбам[11]. Быў адным з асноўных гульцоў, спачатку звычайна зьяўляўся ў пачатковым складзе, а пазьней часьцей выходзіў на замену. У красавіку 2019 году не гуляў праз траўмы, а па акрыяньні чаргаваў выхады ў першай адзінаццатцы і на замену. У лістападзе 2019 году падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[12]. У 2020 годзе пачаў часьцей выходзіць на замену. Пасьля сканчэньня гульнявой кар’еры заняў пасаду спартовага дырэктара «Іслачы»[13].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2011 годзе выклікаўся ў нацыянальную і алімпійскую зборныя Беларусі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Срэбраны прызэр чэмпіянату Летувы: 2015
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2013
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Іслач | 2018 | Найвышэйшая ліга | 28 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Aleksandr Bychenok // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Alyaksandr Bychanok // FBref (анг.)
- ^ Клуб Сергея Алейникова. 25 лет спустя(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ «Динамо» подписало контракт с Быченком(недаступная спасылка). dinamo-minsk.by
- ^ «Кайрат» арендовал Быченка до конца текущего сезона (рас.)
- ^ Александр Быченок: «Если в «Динамо» не оставят, то есть предложения от других команд» (рас.)
- ^ Быченок подписал контракт с «Гомелем» (рас.)
- ^ Матвеенко, Сердюк, Невмывака и Быченок покинули «Гомель» (рас.)
- ^ Александр Быченок стал одноклубником Артема Гуренко в литовском «Тракае» (рас.)
- ^ «Ислочь» подписала Быченка (рас.)
- ^ "Ислочь" подписала Быченка (рас.)
- ^ Быченок продлил контракт с «Ислочью» (рас.)
- ^ Александр Быченок стал спортивным директором "Ислочи" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 30 траўня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Кайрат» Алматы
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Рытэрай» Вільня
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты