Амаду Тумані Турэ
Выгляд
| Амаду Тумані Турэ | |
| мовай фула: Aamadu Tumaani Tuuree | |
| | |
|---|---|
| 26 сакавіка 1991 — 8 чэрвеня 1992 | |
| Папярэднік | Moussa Traoré[d] |
| Наступнік | Альфа Ўмар Канарэ |
| 8 чэрвеня 2002 — 22 сакавіка 2012 | |
| Папярэднік | Альфа Ўмар Канарэ |
| Наступнік | Amadou Sanogo[d] |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 4 лістапада 1948[1][2][3] |
| Памёр | 9 лістапада 2020[4] (72 гады) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |

Амаду Тумані Турэ (па-француску: Amadou Toumani Touré; нарадзіўся 4 лістапада 1948 году, Мопці, Малі) — генэрал, прэзыдэнт Малі з 26 сакавіка 1991 да 8 чэрвеня 1992 і з 8 чэрвеня 2002 году.
Першапачаткова імкнуўся стаць настаўнікам, але затым уступіў у шэрагі арміі і пасьля навучаньня ў СССР і Францыі ў 1984 годзе стаў камандуючым парашутыстаў Малі. Пасьля таго, як у 1991 годзе ваенны ўрад Мусы Траорэ жорстка заглушыў народныя дэманстрацыі пратэсту, Турэ ўзначаліў ваенны пераварот. Прыйшоўшы да ўлады ў якасьці кіраўніка Часовага камітэту па ахове здароўя народу, арганізаваў Нацыянальную канфэрэнцыю, якая выпрацавала новую канстытуцыю Малі. Пасьля прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў перадаў уладу новаму прэзыдэнту Альфа Ўмару Канарэ.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Amadou Toumani Toure // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Amadou Toumani Touré // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Amadou T. Toure // Munzinger Personen (ням.)
- 1 2 https://www.lefigaro.fr/flash-actu/mali-deces-de-l-ex-president-amadou-toumani-toure-20201110