Альбэрт Макашоў
Альберт Макашоў рас. Альберт Михайлович Макашов | |||||||||||||
12 чэрвеня 1938 | |||||||||||||
Месца нараджэньня | вёска Левая Расош, Кашырскі раён, Варонеская вобласьць, РСФСР, СССР | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Прыналежнасьць | СССР Расея | ||||||||||||
Род войскаў | Савецкая армія | ||||||||||||
Гады службы | 1956—1991 | ||||||||||||
Званьне | Ґенэрал-палкоўнік | ||||||||||||
Камандаваў | 20-я явардзейская армія; Уральская вайсковая акруга; Прыволска-Ўральская вайсковая акруга | ||||||||||||
Бітвы/войны | Карабаскі канфлікт (1987—1989) Жнівеньскі путч[1] Прыднястроўскі канфлікт (1992) Палітычная крыза ў Расеі (1993)[2] | ||||||||||||
Узнагароды | | ||||||||||||
Альбе́рт Макашо́ў (па-расейску: Альбе́рт Миха́йлович Макашо́в; нар. 12 чэрвеня 1938, вёска Левая Расош, Кашырскі раён, Варонеская вобласьць, РСФСР, СССР) — радавы й расейскі камандоўца, ґенэрал-палкоўнік (1989), палітык нацыянал-партыятычных поглядаў. Кандыдат у Прэзыдэнты РСФСР (1991), намесьнік міністра абароны Расейскае Фэдэрацыі па вэрсіі віцэ-прэзыдэнта Аляксандра Руцкога (верасень—кастрычнік 1993). Чалец КПРФ з 1992 року.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]А. Макашоў нарадзіўся 12 чэрвеня 1938 року ў вёсцы Левая Расош (цяпер Кашырскага раёну Варонескае вобласьці). У кнізе «Чырвоны тузін. Крах СССР: яны былі супраць» распаведзена, чаму яму абралі такое імя[3]:
Мода на ўсё нямецкае. Земская лекарка Натальля Васільеўна, што выхоўвала маю маці, прачытала раман Жорж Санды «Кансуэла», аднаго з пэрсанажаў якога й клікалі Альбертам. Як потым распавядала мне сама Натальля Васільеўна, яна і параіла маме гэтае імя.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У 1957 годзе скончыў Варонескую сувораўскую вайсковую навучальню.
- У 1960 годзе скончыў Ташкенцкую вышэйшую агульнавайсковую камандную навучальню.
- У 1973 годзе скончыў Вайсковую акадэмію імя М. Фрунзэ з залатым мэдалем.
- У 1982 годзе скончыў Вайсковую акадэмію Ґенэральнага штабу Ўзброеных сілаў СССР імя К. Варашылава з залатым мэдалем.
Вайсковая служба
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя выявы | |
---|---|
Камандоўца 20-е Ґв. А. А. Макашоў (на другім пляне), Галкам ҐСВН М. Зайцаў, сярэдзіна 1980-х рокаў. |
З 1957 року па кастрычнік 1991 року — у шэрагу Ўзброеных сілаў СССР. З 1982 року — першы намесьнік камандоўцы, а з 1983 року — камандоўца 20-е ґвардзейскае агульнавайсковае арміі ў ҐСВН (Эбэрсвальдэ). З 1985 року — першы намесьнік камандоўца войскамі Закаўкаскае вайсковае акругі, адначасова ў пэрыяд абвастрэньня армяна-азэрбайджанскага міжнацыянальнага канфлікту ў 1988-1989 роках выконваў абавязкі вайсковага камэнданта Нахічэванскае АССР. У студзені—жніўні 1989 року — камандоўца войскамі Уральскае вайсковае акругі. З 1 верасьня 1989 па 31 жніўня 1991 — камандоўца войскамі Прыволска-Ўральскае вайсковае акругі.
Даслужыўся да вышэйшых вайсковых годнасьцяў: ґенэрал-маёр (25.10.1979), ґенэрал-лейтэнант (5.11.1985), ґенэрал-палкоўнік (3.5.1989).
Палітычная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1989 годзе абраны дэпутатам зьезду народных дэпутатаў СССР. У 1990 годзе дэлеґат XXVIII зьезду КПСС, дэлеґат устаноўчага зьезду КП РСФСР, чалец ЦК КП РСФСР[4].
На прэзыдэнцкіх выбарах РСФСР (1991) высоўваўся ад КП РСФСР, пры падтрымкі камандаваньня Прыволска-Ўральскае вайсковае акругі, а таксама Сьвярдлоўскае вышэйшае вайскова-палітычнае танка-артылерыйскае навучальні, кандыдатам у прэзыдэнты РСФСР (кандыдатам у віцэ-прэзыдэнты быў эканаміст А. Сяргеяў, у далейшым ідэоляґ РКРП). Па выніках выбараў Альберт Макашоў заняў пятае мейсца, набраўшы 3,74 % галасоў выбарцаў[4].
Падчас жнівеньскіх падзеяў 1991 року актыўна падтрымліваў ДКНС, пасьля паразы быў зрушаны з пасады камандоўца акругі[4].
У красавіку-чэрвені 1992 року — галоўны вайсковы радца пры прэзыдэнце самаабвешчанае Прыднястроўскае Малдоўскае Рэспублікі (быў зрушаны з пасады і накіраваны назад да Расеі пасьля стратэґічнага праліку з захопам Малдоваю Бэндэр, у той час як на асноўны ўдар Малдовы, па радзк А. Макашова, чакалі Дубэсар; аднак, прыхільнікі А. Макашова ў 1992—1999 роках абвясьцілі сябе ганаровым званьнем «прыднястроўцы» і мітынґавалі зь сьцягамі ПМР у Маскве й Растове-на-Дане)[5].
У 1991—1992 роках чалец РКПП. З 1992 року, пасьля скасаваньня загаду прэзыдэнта Ельцына пра забарону дзейнасьці першасных арґанізацыяў КП РСФСР — чалец КПРФ.
4 кастрычніка 1993 року арыштаваны за ўдзел у падзеях верасьня-кастрычніка 1993 року на боку Зьезду народных дэпутатаў ды Вярхоўнае Рады Расеі. Падчас гэтых падзеяў зацьверджаны Вярхоўнаю Радаю в. а. прэзыдэнта РФ Аляксандар Руцкой прызначыў яго намесьнікам Міністра абароны (міністрам Руцкой прызначыў ґенэрал-палкоўніка Ўладзіслава Ачалава)[6]. У лютым 1994 року вызвалены па амністыі[7].
У 1995—1999 ды 2003—2007 роках дэпутат Дзярждумы ад Прамысловае аднамандатнае выбарчае акругі Самарскае вобласьці. У 1999 годзе быў зьняты зь перадвыбарчае кампаніі ў той жа акрузе «за парушэньні». Ягонае мейсца тады заняла дэпутатка ад ЗПС В. Лекарева, якая да і пасьля ў акрузе яму прайгравала. У 1996—1998 роках актыўна супрацоўнічаў зь вядомым адвакатам і праваабаронцам Л. Альшанскім пры распрацаваньні і прыняцьці больш лібэральнага да кіроўцаў дарожнага заканадаўства.
Адзін зь лідэраў Руху ў падтрымку арміі, у 1999 годзе был кандыдатам ад яго ў дэпутаты Дзярждумы (№ 2 у сьпісе).
У 2000 годзе на выбарах ґубэрнатара Самарскае вобласьці высунуў сваю кандыдатуру, аднак атрымаў адмову ў рэґістрацыі.
Некаторыя публічныя выказваньні Макашова былі ўспрынятыя як нацыяналістычныя. Пасля іх асуджэньня шматлікімі палітычнымі лідэрамі выступіў у праґраме «Акулы палітпяра», дзе тлумачыў, што, мовячы пра «жыдоў» 4 ды 7 кастрычніка 1998 року, меў на ўвазе проста «кепскіх людзей» усіх нацыянальнасьцяў. 13 лістапада 1998 року Дзярждума прыняла заяву, што асуджае антысэмітызм, не ўзгадваючы пры гэтым імя Макашова, а Маскоўская меская пракуратура па факце выступаў Альберта Машкова на мітынґах распачала крымінальную справу. Ґенэральная пракуратура РФ накіравала ў Дзярждуму запрос з патрабаваньнямі пазбавіць Макашова дэпутацкае недатыкальнасьці. 29 декабря 1998 року крымінальная справа, аднак, была спыненая, потым зноў распачатая й канчаткова спыненая праз адсутнасьць складу злачынства 24 чэрвеня 1999 року. У лютым 1999 року на зьезьдзе казакоў у Новачаркаску АльбертМакашов заявіў: «Габрэі так нахабныя бо — дазвольце я па-свойму, па-жаўнерску скажу, — бо з нас яшчэ ніхто да іх ў дзьверы не пастукаў, яшчэ ніхто акенца не абасцаў. Таму яны такія, гады, і сьмелыя!»[8]. Тым ня менш, у сакавіку 1999 року пракуратура Растоўскае вобласьці адмовіла ў прыцягненьні А. Макашова да адказнасьці за распальваньне міжнацыянальнае варожасьці[8]. Усе крымінальныя справы, распачатыя супраць А. Макашова з нагоды ягоных антысэміцкіх выказваньняў, да канца верасьня 1999 року былі спыненыя.
У 2005 годзе, нароўні зь іншымі расейскімі дзяячамі, падпісаўся пад лістом 5000 (з гэтае нагоды выступаў у даляперадачы «Да бар’еру!» супраць касманаўта Лявонава, якому адмовіўся паціснуць руку)[9].
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонае Зоркі й «За службу Радзіме ва Ўзброеных Сілах СССР» III ступені.
Кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Макашов А. М. Трагедия СССР: Кто ответит за развал? — М.: Алгоритм, 2012. — 240 с. — (Серия: Национальный бестселлер). — 3000 экз. — ISBN 978-5-4438-0047-9.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ На боку ДКНС
- ^ На боку Зьезду народных дэпутатаў ды Вярхоўнае Рады
- ^ «Несвоевременныя люди» из «Красной дюжины» — Блог Олеси Матвеевой — Блоги — TOP.oprf.ru Праверана 2012-08-03 г. Архіўная копія ад 2014-02-22 г.
- ^ а б в Библиотека RIN.RU, Макашов Альберт Михайлович Праверана 2016-12-11 г. Архіўная копія ад 2016-12-24 г.
- ^ Альберт Макашов. «Трагедия СССР. Кто ответит за развал?» Праверана 2015-02-07 г. Архіўная копія ад 2015-02-07 г.
- ^ Указ и. о. Президента Российской Федерации № 11 от 22 сентября 1993 г. «О Макашове А. М.» // Десятый (чрезвычайный) Съезд народных депутатов Российской Федерации, 23 сентября — 4 октября 1993 г. В 3 т. — М.: Издательство РГТЭУ, 2010., т.2, с.200.
- ^ Постановление Государственной Думы Федерального Собрания Российской Федерации от 23 февраля 1994 г. № 65-1 ГД «Об объявлении политической и экономической амнистии»
- ^ а б Макашов реабилитирован.. Газета «Коммерсантъ», № 41 (1685), 16.03.1999. Праверана 2011-11-18 г.
- ^ Русские за антисемита Макашова 3.02.2005 г. - YouTube
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Макашов Альберт Михайлович. Досье
- Макашов Альберт Михайлович. Биография.
- «Мы с вами, братья по борьбе!» Дэвид Дюк — Альберту Макашову
- Обращение к национал-патриотическим лидерам Европы и Америки Альберт Макашов, Дэвид Дюк
- Беседа с А. М. Макашовым на Красном ТВ
- Пресс-конференция заместителя министра обороны РФ А. М. Макашова от 24.09.1993
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя ордэнам «За службу Радзіме ва Ўзброеных сілах СССР» III ступені
- Узнагароджаныя мэдалём «У адзначэньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»
- Узнагароджаныя мэдалём «Вэтэран Узброеных сілаў СССР»
- Узнагароджаныя мэдалём «За бездакорную службу» (СССР) I ступені
- Узнагароджаныя мэдалём «За бездакорную службу» (СССР) II ступені
- Узнагароджаныя мэдалём «За бездакорную службу» (СССР) III ступені
- Сябры КПРФ