Альбэрт Анкер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Альбэрт Анкер
Аўтапартрэт у левы профіль (1891)
Аўтапартрэт у левы профіль (1891)
Імя пры нараджэньні: Альбрэхт Самуэль Анкер
Нарадзіўся: 1 красавіка 1831(1831-04-01)[1][2][3][4][5][6][7]
Інс(en), кантон Бэрн, Швайцарыя
Памёр: 16 ліпеня 1910(1910-07-16)[1][2][3][4][5][6][7] (79 гадоў)
Інс, кантон Бэрн, Швайцарыя
Заняткі: Ілюстрацыя, жывапіс (партрэт)
Вучоба: Вышэйшая нацыянальная школа прыгожых мастацтваў(fr) (Парыж, 18551860)
Працы: «Напісаньне ўрокаў» (1865)
Узнагароды: Залаты мэдаль Парыскага салёну (1866)

Альбэрт Анкер (ням. Albert Samuel Anker; 1831, Інс, Швайцарыя — 1910, Інс) — швайцарскі мастак.

Жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альберт Анкер зьявіўся на сьвет другім з трох дзяцей у сям’і ветэрынара і жыў у Інсе (Ins, кантон Бэрн). Ужо паміж 1845 і 1848 гадамі будучы мастак атрымаў першыя прыватныя ўрокі маляваньня ад Луіса Валінгера. У 1847 годзе памерлі маці Анкера і яго брат, яшчэ празь пяць год у сям’і ня стала яго сястры. З 1851 па 1854 год Альберт Анкер вывучаў тэалёгію, першыя два гады ён правёў у Бэрне, а два наступныя — з кароткім перапынкамі ў Гале (Halle).

Альберт Анкер, дзяўчынка з даміно

Напрыканцы 1853 году Анкер паведаміў свайму бацьку аб тым, што зьбіраецца скончыць вучобу, каб стаць мастаком. У 1854 годзе бацька пайшоў насустрач выбару сына і Анкер пераехаў у Парыж, горад, які пасьля наведваньня яго Анкерам у 1851 годзе, значна ўразіў маладога мастака. Там ён стаў вучнем швайцарскага жывапісца Чарльза Глэйра. Паміж 1855 і 1860 гадамі Альберт Анкер наведваў у Парыжы школу Ecole Impériale et Spéciale des Beaux-Arts, у якой напрыклад ужо таксама атрымаў адукацыю П’ер Агюст Рэнуар.

Калі ў 1859 годзе цяжка захварэў і ў 1860 годзе памёр яго бацька, пасьля чаго Анкер узяў на сябе ўсе клопаты па доме ў Інсе. Там Анкер застаўся спачатку толькі на лета. У 1890 годзе мастак вырашыў зьмяніць месца свайго жыхарства і канчаткова перабраўся з Парыжу ў Інс. У 1864 годзе ён ажаніўся на Аньне Руфлі, зь якой ён выгадаваў шасьцёра дзяцей.

Месцазнаходжаньне твораў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Творы Альберта Анкера знаходзяцца ў музэях і прыватных калекцыях:

Самы вялікая прыватны калекцыянер твораў Анкера — Крыстаф Блохер.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Альбэрт Анкерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў