Перайсьці да зьместу

Алеся Берулава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Берулава (неадназначнасьць).
Алеся Берулава
Дата нараджэньня 1 лістапада 1972(1972-11-01) (52 гады)
Месца нараджэньня
Занятак акторка, сьпявачка, кампазытарка, прадусарка
Жанры поп-рок і сынці-поп
Інструмэнты голас[d]
Лэйблы Саюз[d]
Сайт mantana.top
alesyaberulava.ru

Але́ся Вале́р’еўна Берула́ва (нар. 1 лістапада 1972, Ясная Паляна[1], Тульская вобласьць РСФСР) — беларуская і расейская сьпявачка, прадусарка, кампазытарка, аўтарка песьняў, акторка, заснавальніца і лідэрка рок-гурту «Мантана» і сынці-поп-гурту «Merry Poppins».

Нарадзілася ў сям’і вайскоўца і маляркі. Мае малодшых сёстраў Марыну і Людмілу. Сям’я па службе пераяжджала ў Чэхаславаччыну, Малдавію, Нямеччыну.

Алеся скончыла музычную школу па клясе фартэпіяна ў Днястроўску (Малдова), сярэднюю школу ў Нямеччыне (1989).

Паступіла на факультэт рэжысуры масавых сьвятаў Беларускага ўнівэрсытэту культуры, пазьней перавялася на факультэт эстраднага вакалу.

Па сканчэньні вну навучалася і працавала ў Нямеччыне.

У 1998 року вярнулася ў Менск, дзе праз год заснавала рок-гурт «Мантана».

У 2001—2008 роках займалася акторскай працай, здымалася ў відэакліпах, тэлеперадачах і фільме.

У 2004 року з сястрой Марынай заснавала сынціпоп-гурт «Merry Poppins».

З 2016 року — вакалістка і лідэрка адноўленага рок-гурту «Мантана».

  • 2000 — Потому что… (самотнік).
  • 2001 — Маникюры (альбом).
  • 2006 — Merry Poppins (максы-самотнік).
  • 2008 — Do svidania… (альбом).
  • 2002 — «Навагоднія прыгоды, або Цягнік 1» (тэлефільм).
  • 2005 — «На скрыжаваньнях Эўропы» (тэлеперадача).
  • 2007 — «Я шукач» (тэлесэрыял).

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • «Самотнік году» за максы-самотнік Merry Poppins (2006, у складзе «Merry Poppins»).
  • Ляўрэатка музычнай радыёпрэміі «Залатое вуха» радыёстанцыі «Альфа Радыё» (2006, у складзе «Merry Poppins»).
  1. ^ Мантана. Золушка 2000 (рас.). Музыкальная газета (22 сьнежня 1999). Праверана 15 лютага 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]