Перайсьці да зьместу

Алесь Шлег

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алесь Шлег
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1936(1936-10-15)
Памёр 1998
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, публіцыст, пісьменьнік, перакладнік, паэт

Алесь Істомін, сапр. Алесь (Аляксандар Карпавіч) Шлег (15 кастрычніка 1936, в. Вялікі Бор, Хойніцкі раён1998; іншыя псэўданімы: А. Вялікаборац, А. Карповіч) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, кінадраматург, перакладчык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Наваградзкую рамесную вучэльню № 13 у 1953 годзе. Працаваў сьлесарам, электразваршчыкам трэсту «Альмецьеўнафтабуд» (Альмецьеўск, 1953), пазьней — у гандлёвым флёце качагарам, машыністам (Рыга, Мурманск, Адэса, 1953—1954). Служыў на Балтыйскім флёце ВМФ СССР (Калінінград, 1954—1958).

Пасьля дэмабілізацыі працаваў у ляхавіцкай раённай газэце «Савецкі патрыёт» (1958—1959). Скончыў факультэт журналістыкі БДУ у 1965 годзе. З 1960 году адначасова з вучобай ва ўнівэрсытэце — карэспандэнт газэты «Звязда», затым рэдактар выдавецтва «Беларусь», у 1975—1977 гадах — «Мастацкай літаратуры», карэспандэнт газэт «Літаратура і мастацтва» (1977—1978), «Чырвоная змена» (1978—1979), старшы рэдактар Рэспубліканскага праўленьня таварыства кнігалюбаў. З 1985 году — рэдактар, з 1988 — старэйшы рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачаньня і радыё.

Дэбютаваў публікацыяй у 1954 годзе (газэта Балтыйскага флёту «Страж Балтики»), у беларускім друку ў 1959 (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў апавяданьняў і аповесьцей «Трывожная памяць» (1968), «Цыганок» (1971), «Праўда адна» (1974), «Жыло чаканьне болю» (1979), «Хлеб на далонях тваіх» (публіцыстыка, 1986).

Напісаў кінасцэнарыі дакумэнтальных фільмаў «Балтыйцы», «Палескі Марэсьеў», «Мой дом у бядзе», «Ядвіга Іосіфаўна», радыёспэктакляў «Цыганок» — (пастаўлены ў 1980), «Рэха баравое» (пастаўлены ў 1990).

  • Беларуская энцыкляпэдыя. — Т. 17. — Мн., 2003.
  • Шлег Алесь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995. — Т. 6.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X