Перайсьці да зьместу

Алесь Фалей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алесь Фалей
Імя пры нараджэньні Аляксандар Аляксандравіч Фалей
Дата нараджэньня 28 студзеня 1959(1959-01-28) (65 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак маляр, графік, каваль
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў, Аршыца[d] і Міжнародная акадэмія графікі[d]

Але́сь (Аляксандар Аляксандравіч) Фале́й (нар. 28 студзеня 1959, в. Задзьвея, Баранавіцкі раён) — беларускі мастак, графік, каваль. Сябра Саюзу мастакоў Беларусі.

У 1992 годзе скончыў Віцебскі тэхналягічны інстытут лёгкай прамысловасьці па спэцыяльнасьці мастацкае праектаваньне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасьці.

У час вучобы захапіўся жывапісам, потым асвоіў іншыя тэхнікі выяўленчага мастацтва. Працуе ў тэхніцы жывапісу, графікі, скульптуры, ручнога ткацтва, інсталяцыі, арт-аб’екту, мастацкага каваньня і інш. З 1986 году ўдзельнічаў у больш за 90 выставах, 15 зь якіх былі пэрсанальнымі.

Першая пэрсанальная выстава адбылася ў 1992 годзе ў Баранавічах. Выставы мастака праходзілі ў розных гарадах Беларусі, Расеі, а таксама ў Польшчы, Нямеччыне, Саудаўскай Арабіі, Францыі, Летуве, Шатляндыі, Ірляндыі, Аўстрыі.

Аляксандар Аляксандравіч зьяўляецца ляўрэатам конкурсу «Art-Mark», першай выставы візуальных мастацтваў у Віцебску (1992). Удзельнічаў у пленэры, прысьвечаным памяці мастака Мікалая Селешчука (Берасьце, 2002), у міжнародным фэсьце брутальнага мастацтва «Барэй» (Санкт-Пецярбург, 2003), у нацыянальным пленэры, прысьвечаным 200-годзьдзю з дня нараджэньня Напалеона Орды (Іванаўскі р-н, 2006).

Алесь Фалей — сябра творчага аб’яднаньня «Аршыца» (1991), сябра Беларускага саюза мастакоў з 1999 году. У 2004 годзе быў прыняты ў чальцы Міжнароднай акадэміі графікі (Санкт-Пецярбург).

На міжнароднай біенале графікі (Манэж, Санкт-Пецярбург, 2004) Аляксандар Фалей атрымаў першую прэмію і мэдаль у намінацыі «Станковая графіка». У 2006 годзе на XIV Міжнародным фэсьце мастацтваў «Майстар Кляс» яму было прысвоена званьне Майстра.

У 2014 годзе мастак паўтара месяца правёў у горадзе Чанчунь у Кітаі, дзе на міжнародным сымпозіюме выканаў з мэталю трохмэтровую скульптуру коніка, якая ўсталявана ў адным з гарадзкіх паркаў Чаньчуня[1]. У лютым 2016 Фалей стварыў у Каіры дзьве скульптуры з мэталялому[2].

Работы мастака знаходзяцца ў дзяржаўных музэях Беларусі (Менск, Берасьце, Орша, Баранавічы), у музэі Марка Шагала ў Віцебску, у музэі «Эрарта» ў Санкт-Пецярбургу, унівэрсытэце візуальных мастацтваў (г. Корк, Ірляндыя), прыватных калекцыях у Расеі, ЗША, Францыі, Нямеччыны, Шатляндыі, Фінляндыі, Турцыі, Канады, Ізраіля, Літвы.

Жыве ў г. Баранавічы. Займаецца жывапісам і графікай, а таксама мастацкім кавальствам у суполцы «Каваль» разам з Іванам Квятко і Сяргеем Сяргейчыкам.

Узнагароды і званьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 1991 — Сябра творчага аб’яднаньня «Аршыца»
  • 1992 — Ляўрэат конкурсу «Art-mark», г. Віцебск, Беларусь.
  • 1999 — Сябра саюза мастакоў Беларусі.
  • 2003 — Сябра Міжнароднага мастацкага аб’яднаньня «Майстар».
  • 2004 — Сябра Міжнароднай акадэміі графікі, г. Санкт-Пецярбург, Расея.
  • 2004 — 2-е Міжнароднае біенале графікі, ЦВЗ «Манеж», г. Санкт-Пецярбург, Расея. Першая прэмія і мэдаль у намінацыі «станковая графіка».
  • 2006 — «Майстар-кляс», г. Санкт-Пецярбург, Расея. Нададзена званьне «Майстар».
  • Аляксандр Фалей: ["Яны ідуць"] // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2010. С. 130—131.
  • Фалей Александр Александрович // Регионы Беларуси: энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область: в 2 кн. Минск: БелЭн, 2009. Кн. 2.С. 430.
  • Александр Фалей: ["Красная дорога"] //Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск : А. Климов, 2002. С. 124—125.
  • Валасюк, Л. Паміж небам і зямлёю… мастакоўскі дух : [аб выставе А. Фалея да 50-годдзя мастака ў выставачнай зале Брэсцкага АГКЦ] / Леанід Валасюк // Народная трыбуна. 2009. 28 лют. (№ 9). С. 10.
  • Микрюков, А. Мир + он = Мирон : [об открытии выставки А. Фалея «Между небом и землёй» в выставочном зале ОКЦ] / Александр Микрюков // Брестский курьер. 2009. 26 лютага. (№ 9). С. 9.
  • Фалей, А. «Мару стварыць работу сусветнага масштабу» / Алесь Фалей; гутарыў Р. Гарбачоў // Intex-press, 2009. 5 лютага. С. 12.
  • Аляксей Белы. Алесь Фалей прызнаны майстрам і ў Піцеры / Аляксей Белы // Intex-press 2006. 13 ліпеня. С. 4.
  • Літоўчык, А. Там, дзе жыў Шагал… : [аб адкрыцці выставы графікі А. Фалея ў Арт-цэнтры пры музеі Марка Шагала ў Віцебску] / Алесь Літоўчык // Intex-press, 2006. 16 лютага С. 4.
  • Белы, А. Ураджайны сакавік : [аб выставах А. Фалея ў Аўстрыі, Расіі і Францыі] / Аляксей Белы // Intex-press, 2005. 10 сакавіка, С. 4.
  • Белы, А. Еднасць душ і мастацтва памкненняў : [аб выставе Антаніны, Генадзя і Алеся Фалеяў у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Менск)] Intex-press 2003. 17 красавіка, С. 4.
  • Загадская, Г. Работы его необычны : [о выставке А. Фалея в выставочном зале Барановичского краеведческого музея] / Г. Загадская //Intex-press, 2000. 20 красавіка, С. 2.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]