Алесь Розна
Алесь Розна | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Абрам Розна |
Нарадзіўся | 1913 Менск |
Памёр | 1942 Унжляг |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладнік |
Мова | беларуская |
Дэбют | 1927 |
Творы на сайце Knihi.com |
Але́сь Ро́зна, сапраўднае імя Абра́м Іса́кавіч (1913, Менск, Расейская імпэрыя — 1942, Унжляг, Горкаўская вобласьць РСФСР) — беларускі паэт, перакладнік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1913 року ў рабочай сям’і. Бацька памёр вельмі рана, маці выхоўвала пяцёх дзяцей (чатырох сыноў і дачку)[1].
Пасьля сярэдняй школы Алесь Розна працаваў наборшчыкам у друкарні. Скончыў Лепельскі пэдагагічны тэхнікум[2], Менскі пэдагагічны інстытут (1932—1935), працаваў у рэдакцыі „Чырвонай зьмены“.
Арыштаваны 28 кастрычніка 1936 року па адрасе: Менск, вул. Чырвонаармейская, д. 27, кв. 2. 2 кастрычніка 1937 року асуджаны НКУС за „ўдзел у контрарэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі“ і за „антысавецкую дзейнасьць“ да 10 гадоў папраўчай калёніі. Сасланы ў Унжляг(ru) (станцыя Сухабязводная Горкаўскай чыгункі), дзе і памёр.
Рэабілітаваны прэзыдыюмам Вярхоўнага суду БССР 19 кастрычніка 1955 року.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя вершы апублікаваў у 1927 року ў часопісе „Беларускі піянэр“. Друкаваўся ў газэтах „Савецкая Беларусь“, „Зьвязда“, „Чырвоны сейбіт“, „Чырвоная зьмена“, часопісах „Полымя“ і „Чырвоная Беларусь“.
Пераклаў на беларускую мову творы Гайнрыха Гайнэ, Адама Міцкевіча, з Сяргеем Грахоўскім — некалькі вершаў Аляксандра Пушкіна.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Грахоўская 2013. С. 103.
- ^ Грахоўская 2013. С. 98.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Таццяна Грахоўская. Сяргей Грахоўскі і Алесь Розна: сябры — равеснікі — паэты // Маладосць. — ліпень 2013. — № 7 (716). — С. 97—103.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- РОЗНА Алесь // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- РОЗНА Алесь // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Памерлі ў 1942 годзе
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Беларускія паэты
- Беларускія перакладчыкі
- Савецкія паэты
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Пасьмяротна рэабілітаваныя
- Перакладчыкі зь нямецкай мовы
- Перакладчыкі з польскай мовы
- Перакладчыкі з расейскай мовы
- Нарадзіліся ў Менску
- Памерлі ў Ніжагародзкай вобласьці
- Вязьні ГУЛагу
- Беларускія жыды