Алексі Ляфрэньер
| Алексі Ляфрэньер | ||
|---|---|---|
| Рост | 186 см | |
| Вага | 87 кг | |
| Пазыцыя | скрайні нападнік | |
| Кідок/Ловы | левы[d] | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 11 кастрычніка 2001 (24 гады) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Нью-Ёрк Рэйнджарз | |
| Драфт НХЛ | 1, 2020 Нью-Ёрк Рэйнджарз | |
| Гульнявая кар’ера | 2021 — цяпер | |
Алексі́ Ляфрэнье́р (па-француску: Alexis Lafrenière; нар. 11 кастрычніка 2001 году) — канадзкі хакеіст, нападнік клюбу «Нью-Ёрк Рэйнджарз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2020 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Бафала Сэйбрз» у першым раўндзе пад агульным першым нумарам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У 2017 годзе юнаком Ляфрэньер трапіў у каманду «Рымускі Асэанік» у Квэбэцкую галоўную юніёрскую хакейную лігу. У першы ж год закінуў 42 шайбу, найбольш чым некалькі Сыдні Кросьбі ў 2004 годзе[1]. Пасьля скарочанага сэзону 2019—2020 гадоў Ляфрэньер зважаўся галоўным актывам перад драфтам НХЛ 2020 году. У рэшце рэшт, ён быў задрафтаваны першым нумарам клюбам «Нью-Ёрк Рэйнджарз» 6 кастрычніка 2020 году[2]. 12 кастрычніка хакеіст падпісаў кантракт пачаткоўца з камандай[3].
14 студзеня 2021 году дэбютаваў у НХЛ у дэрбі супраць «Нью-Ёрк Айлэндэрз», зрабіўшы адзін кідок у браму за матч[4]. 28 студзеня Ляфрэньер закінуў свой першы гол у матчы супраць «Бафала Сэйбрз», дзякуючы чаму ягоная дружына здабыла перамогу зь лікам 3:2 у авэртайме[5]. 7 траўня 2022 году канадзец забіў свой першы гол у плэй-оф у 4-й гульні сэрыі плэй-оф Кубка Стэнлі супраць «Пітсбург Пінгвінз». 30 сакавіка 2024 году спартовец адзначыўся першым хет-трыкам, зарабіўшы агулам пяць пунктаў, у матчы супраць «Арызоны Каётыз»[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Comparisons to Sidney Crosby not easy for Alexis Lafreniere to ignore». Sportsnet.
- ↑ «New York Rangers select left wing Alexis Lafreniere, 18, consensus No. 1 prospect, to open NHL draft». ESPN.
- ↑ «Rangers Agree to Terms with Alexis Lafrenière». NHL.
- ↑ «Lafreniere finds silver lining in 'tough' NHL debut». The Sports Network.
- ↑ «Alexis Lafreniere’s first goal an overtime winner as New York Rangers beat Buffalo Sabres». The Sports Network.
- ↑ «Alexis Lafrenière’s first career hat trick highlights multi-milestone game for Rangers». The Athletic.