Алан Флаўэрз
Доктар Алан Флаўэрз | |
Дата нараджэньня | 3 траўня 1953 (71 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Месца вучобы | Эдынбурскі ўнівэрсытэт |
Прафэсіі | навуковец |
Навуковая сфэра | наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС |
Узнагароды |
Доктар Алан Флаўэрз (па-ангельску: Alan Flowers; нар. 3 траўня 1953) — брытанскі навуковец, які вывучае наступствы ядзернай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, абаронца навакольнага асяроддзя і правоў чалавека, папулярызатар беларускай культуры ў Вялікабрытаніі і старшыня Ангельска-беларускага таварыства.
Раньнія гады і акадэмічная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Флаўэрз нарадзіўся ў Лівэрпулі ў шкоцкай сям’і, але ў дзяцінстве пераехаў у Эдынбург. Вучыўся ва Эдынбурскім унівэрсытэце, дзе ў 1980 годзе атрымаў доктарскую ступень. З 1985 г. і да выхаду на пэнсію ў 2017 г. Флаўэрз працаваў у Лёнданскім унівэрсытэце Кінгстана на розных пасадах.[1][2]
Флаўэрз прысьвяціў значную частку сваёй акадэмічнай кар’еры адукацыйным ініцыятывам і навукова-дасьледчым праектам па вывучэньню шырокага ўзьдзеяньня выбуху на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе, найгоршай ядзернай аварыі ў гісторыі чалавецтва. Некалькі гадоў пасьля катастрофы ён супрацоўнічаў з навукоўцамі Беларусі, а пазьней — з экспэртамі з Украіны.[2][3]
З 1992 па 2004 гады Флаўэрз кіраваў акадэмічным супрацоўніцтвам паміж Лёнданскім унівэрсытэтам Кінгстана і Міжнародным дзяржаўным экалягічным унівэрсытэтам імя А. Дз. Сахарава (на момант супрацоўніцтва ўнівэрсытэт меў розныя назвы). У 2002 годзе гэты ўнівэрсытэт прысвоіў яму ганаровую ступень доктара радыёэкалогіі.[4]
Актывізм і папулярызацыя беларускай культуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Флаўэрз быў "пазнаёмлены з Беларусьсю, беларусамі Брытаніі і Ангельска-беларускім таварыствам Верай Рыч у 1992 годзе ў сувязі з яго акадэмічнымі інтарэсамі ў Чарнобылі.[4]
У 1998 годзе ён заснаваў беларускае аддзяленьне агульнаэўрапейскай моладзевай няўрадавай арганізацыі «Эўрапейскі моладзевы палямэнт» (EYP) і садзейнічаў правядзеньню парлямэнцкіх дэбатаў па асьветніцкай дзейнасьці з тых часоў да 2014 года.[4]
З 1995 года ён садзейнічаў шматлікім культурным візытам у Вялікабрытанію беларускіх тэатраў, мастакоў і музыкаў, галоўным чынам на некалькі Эдынбургскіх фэстываляў.[4]
У 2004 годзе Флаўэрз быў унесены ў «сьпіс забароненых асобаў» КДБ Беларусі, і яму быў забаронены ўезд у краіну. Хоць афіцыйных тлумачэньняў не было прадстаўлена, лічылася, што дэпартацыя была выкліканая яго кантактамі з няўрадавымі групамі ў Беларусі і расьсьледаваньнем сьцьвярджэньняў «высокай верагоднасьці», што ўрад Савецкага Саюза наўмысна рассейваў радыеактыўныя аблокі, каб прымусіць іх ісьці дажджом на Паўднёва-Усходняй Беларусі ў 1986 г.[5][6][7][8][9]
Флаўэрз зьяўляецца цяперашнім старшынём Ангельска-беларускага таварыства і актыўна падтрымлівае беларускія пратэсты 2020—2021 гадоў.[4][10][11][12]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Алан Джордж Флаўэрз
- ^ а б Chernobyl 30 years on: Kingston University radiation expert Dr Alan Flowers reflects on impact of worst nuclear accident in history [Чарнобыль праз 30 гадоў: экспэрт па радыяцыі Кінгстанскага універсітэта д-р Алан Флаўэрз разважае пра ўплыў найгоршай ядзернай аварыі ў гісторыі], 28 красавіка 2016
- ^ Chernobyl 31 years on: Opinion — Chernobyl changed many lives [Чарнобыль праз 31 год: Меркаваньне — Чарнобыль зьмяніў шмат жыцьцяў], 27 красавіка 2017
- ^ а б в г д People | Anglo-Belarusian Society, Людзі | Ангельскаа-беларускае таварыства
- ^ British Chernobyl scientist expelled by Belarus KGB [Брытанскі чарнобыльскі вучоны высланы КДБ Беларусі], 9 жніўня 2004
- ^ Belarus deports Chernobyl expert [Беларусь дэпартуе экспэрта па Чарнобылю], 31 ліпеня 2004
- ^ З Беларусі дэпартаваны брытанскі прафесар Алан Флаўэрз, Праваабарончы цэнтар «Вясна», 02 жніўня 2004
- ^ Dr Alan Flowers [Доктар Алан Флаўэрз], 10 жніўня 2004
- ^ КГБ Беларусі не тлумачыць прычыны дэпартацыі брытанскага прафэсара, Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2 жніўня 2004
- ^ Mikalaj Packajeu, Alan Flowers. The end of ‘the last dictatorship in Europe’? [Мікалай Пачкаеў, Алан Флаўэрз. Канец «апошняй дыктатуры ў Эўропе»?], 2 студзеня 2021
- ^ Белорусы прошли маршем от Вестминстера до Кенсингтона и устроили митинг у посольства [Беларусы прайшлі маршам з Вэстмінстэра ў Кенсінгтан і правялі мітынг каля амбасады], 13 жніўня 2020
- ^ Беларусы ў Лондане ўтварылі кіламетровы ланцуг салідарнасці, 12 ліпеня 2020