Эўрапейскі моладзевы парлямэнт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Эўрапейскі моладзевы парлямэнт (ЭМП; па-ангельску: European Youth Parliament, EYP; па-француску: Parlement Européen des Jeunes, PEJ) — непрыбытковая, непалітычная арганізацыя, якая прыцягвае эўрапейскую моладзь да актыўнага ўдзелу ў грамадзкім жыцьці, а таксама працуе над міжкультурным паразуменьнем. Арганізацыя прыцягвае каля 20 000 юнакоў і дзяўчатаў з усяе Эўропы кожны год. Заснаваная была ў 1987 годзе ў Фантэнблё, Францыя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эўрапейскі моладзевы парлямэнт быў першапачаткова школьным праектам ліцэя ў Фантэнблё, што на поўдзень ад Парыжу. Там таксама адбыліся тры першыя Міжнародныя сэсіі, пачынаючы з 1988 году, прыблізна праз год пасьля зьяўленьня ідэі.

Арганізацыя разьвівалася і надалей цягам некалькіх год, пакуль у 1991 годзе не перамясьцілася ў Ўітні, Оксфардшыр, дзе была афіцыйна зарэгістраваная як European Youth Parliament International Ltd., даччыная кампанія дабрачыннай арганізацыі Fontainebleau Youth Foundation, што была адмыслова створаная ў 1992 годзе.

У 2001 і 2004 гадах ЭМП сутыкнуўся з разнастайнымі фінансавымі праблемамі. У выніку 4 лістапада 2004 году Эўрапейскі моладзевы парлямэнт атрымаў другое нараджэньне, дзякуючы двухбаковаму пагадненьню паміж прадстаўнікамі Саветам Нацыянальных Камітэтаў ЭМП, выпускнікамі і фундацыяй Heinz-Schwarzkopf Foundation. З таго часу ЭМП зьяўляецца праграмай ад Heinz-Schwarzkopt-Stiftung. Офіс ЭМП знаходзіцца ў Бэрліне, Нямеччына.

Рэальная дзейнасьць ЭМП ніколі не спынялася за гэты час.

Пачынаючы з 2004 году ЭМП правёў некалькі рэформаў, каб забясьпечыць большую празрыстасьць у сваіх інстытутах і павелічэньне колькасьці падзей.

Кіраваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На міжнародным узроўні ЭМП кіруецца міжнародным праўленьнем, Кіруючым Органам (па-ангельску: the Governing Body). Кіруючы Орган складаецца з 6 абраных Нацыянальнымі Камітэтамі і выпускнікамі апошніх сэсіяў чальцоў. Прадстаўнік Heinz-Schwarzkopf Foundation таксама ўваходзіць у склад Кіруючага Органа.

Праўленьне па-большасьці адказнае за забесьпячэньне якасьці Міжнародных сэсіяў, але таксама нясе адказнасьць за агульнае разьвіцьцё арганізацыі і доўгатэрміновую стабільнасьць і ахову арганізацыі.

Штодзённымі пытаньнямі ЭМП займаецца мэнэджар (з 2004 году — Філіп Шарф).

Нацыянальныя камітэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На нацыянальным узроўні ЭМП прадстаўляюць выканаўчыя органы — Нацыянальныя Камітэты. Нацыянальныя Камітэты ЭМП мажліва знайсьці тут:

Сэсіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ЭМП арганізуе тры міжнародныя 9-дзённыя сэсіі кожны год. Яны арганізоўваюцца ў розных краінах і да ўдзелу запрашаюцца ўсе эўрапейскія краіны, ня толькі краіны Эўразьвязу. Нацыянальны камітэт кожнае краіны абірае сваю дэлегацыю колькасьцю 3-10 чалавек. Кожная сэсія складаецца з працы ў камітэце па сучасным пытаньні эўрапейскае палітыкі, а таксама з Генэральнае Асамблеі, на якой рэзалюлюцыі разглядаюцца, па іх вядуцца дэбаты і ў выніку яны прымаюцца альбо не агульным галасаваньнем.

Дадаткова Нацыянальныя камітэты ЭМП арганізоўваюць вялікую колькасьць сэсіяў нацыянальнага і рэгіянальнага маштабу.

На восень 2008 году 59 міжнародных сэсій ЭМП адбыліся:

Будучыя сэсіі ўключаюць:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]