Перайсьці да зьместу

Акцэнтна-складовы верш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Акцэ́нтна-складо́вы верш — від танічнага верша, для якога характэрна, апрача аднолькавай колькасьці акцэнтаў (моцных націскаў), аднолькавая колькасьць складоў у вершаваных радках. Склад — гэта адрэзак гукавога патоку мовы, у аснове якога — адзін галосны гук. Часам колькасьць акцэнтаў і складоў у вершарадах можа неістотна зьмяняцца (павялічвацца або зьмяншацца на адзін-два).

Акцэнтна-складовы верш у беларускай літаратуры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У беларускай паэзіі акцэнтна-складовы верш узьнік у XIX ст. і аб’яднаў асноўныя прыметы сілабічнага вершаваньня і народнага верша ў яго інтанацыйна-сказавай разнавіднасьці (былінны верш). Ён, як правіла, карыстаецца рыфмамі, мае страфічную арганізацыю, у ім нярэдка ўжываецца цэзура:

Ох, дайце ж мне смык,
Каб усюды граў!
Хоць бы сам я зьнік,
Абы голас даў.
(Ф. Багушэвіч «Смык»)