Перайсьці да зьместу

Акулінка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Акулінка
лац. Akulinka
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Мазырскі
Сельсавет Крынічны
Дата заснаваньня перад 1646 годам
Часавы пас
Каардынаты 51°58′14″ пн. ш. 29°22′51″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 42 чал. (2019)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2351
СААТА 3235818001
Нумарны знак 3
Акулінка на мапе Беларусі ±
Акулінка
Акулінка
Акулінка
Акулінка
Акулінка
Акулінка
Герб уласны роду Абуховічаў[a].
Пра зьбеглых з Акунёўкі, Сядзельнікаў і Трасьцяніцы. 1646 г.
Сядзельнікі і Акунінка ў рэестры двайнога падымнага 1670 г.
Сядзельнікі, Акунінка, Трасьцяніца на схематычным пляне Мазырскага павету каля 1800 г.
Сядзельнікі, Акуненка, Трасьцяніца на мапе Ф. Шубэрта 1832 г.
Сядзельнікі, Акунінка, Гурыны ў касьцельным сьпісе 1857 г.

Акулі́нка[1] або Акунінка, Акунёўка — вёска ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Крынічнага сельсавету. Стрэльск

Вялікае Княства Літоўскае ў Рэчы Паспалітай

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Найраней вёска згаданая ў акце Кіеўскага гродзкага суда, датаваным 1-м верасьня 1646 году, калі пан Міхал Абуховіч заявіў пра сваіх падданых зь вёсак Акунёўкі, Сядзельнікаў і Трасьцяніцы, зьбеглых да добраў пані Гарнастаевай мястэчка Гарнастайпаля[2].

Наступныя зьвесткі пра паселішча сустрэтыя ў рэестрах двайнога і трайнога падымнага Мазырскага павету 1670 году. У першым выпадку сказана, што пан Базыль Абуховіч выплачваў з 14 дымоў добраў сваіх Сядзельнікаў, Акунінкі, Narozniow 14 злотых. У другім згаданая яшчэ і частка Абухаўшчыны, але падатак выплачваўся з тых жа 14 дымоў і мусіў складаць 21 злоты[b][3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Акунінка апынулася ў межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні.

У выданьні «Специальная карта Западной части Российской Империи, составленная и гравированная в 1/420000 долю настоящей величины[c] при Военно-Топографическом Депо, во время управления генерал квартирмейстера Нейдгарта под руководством генерал-лейтенанта Шуберта», якое выйшла ў 1832 годзе, у назве паселішча хіба -і- зьмененая на -е-, — Акуненка.

У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 38 асобаў зь вёскі Акунінкі пана Абуховіча былі вернымі парафіяльнага касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Кімбараўцы[4].

Ад парэформавага пэрыяду Акунінка адміністрацыйна належала да Міхалкаўскай воласьці.

Паводле сьпісу землеўладальнікаў Менскай губэрні на 1889 год, маёнткам Сядзельнікі (а значыць і Акунінкай) з 1778 дзесяцінамі ўгодзьдзяў валодаў Уладыслаў, сын Станіслава, Абуховіч[5].

На 1909 год у вёсцы Акулінка было 72 двары з 360 жыхарамі[6].

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Акулінка ў складзе Міхалкаўскай воласьці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзеяла «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[7].

Адметныя мясьціны

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Гарадзішча пэрыяду раньняга сярэднявечча (XI—XIII стагодзьдзі), на ўсходняй ўскраіне вёскі, урочышча Гарадок[8]
  • Могільнік—1, за 600 м на паўднёвы ўсход ад гарадзішча, ва ўрочышчы Лоўчык
  • Могільнік—2, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Капцы
  • 2010 год — 62 чалавекі
  • 1999 год — 97 чалавек
  1. Паводле апісаньня К. Нясецкага.
  2. У адрозьненьне ад двайнога падымнага 1670 г., сумы трайнога пабору ня ўказаныя, але вядома, што адзіны пабор з дыму складаў 15 грошаў, г. зн. паўзлоты.
  3. У 1 дзюйме 10 вёрст.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 234
  2. Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага. Ф. 1. Спр. 4104. А. 110адв.
  3. Lietuvos valstybės istorijos archyvas. F. 11. Ap. 1. B. 748. L. 2295, 2296
  4. Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 425
  5. Памяць: Мазыр. Мазырскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укладальнікі: М. А. Капач, В. Р. Феранц. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1997. С. 77
  6. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 3
  7. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
  8. Акулінка (гарадзішча)