Перайсьці да зьместу

Абульфаз Эльчыбэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абульфаз Эльчыбэй
Дата нараджэньня 24 чэрвеня 1938(1938-06-24)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 22 жніўня 2000(2000-08-22)[1] (62 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак
Месца пахаваньня
Грамадзянства Сьцяг Азэрбайджану Азэрбайджан
Месца вучобы
Занятак палітык, арыенталіст
Месца працы
Подпіс Выява аўтографу

Абульфа́з Гадзіркулі аглы Эльчыбэ́й (па-азэрбайджанску: Əbülfəz Qədirqulu oğlu Elçibəy, сапр. прозьвішча Алі́еў; 24 чэрвеня 1938, с. Келекі, Ардубадзкі раён, Нахічэванская АССР, Азэрбайджанская ССР — 22 жніўня 2000, Анкара, Турцыя) — азэрбайджанскі дзяржаўны, палітычны і грамадзкі дзяяч, перакладчык, дысыдэнт, лідэр Народнага фронту Азэрбайджану, прэзыдэнт Азэрбайджану (1992—1993).

Эльчыбей зрабіўся першым усенародна і дэмакратычна абраным прэзыдэнтам краіны. Але ў пэрыяд яго праўленьня краіна пагрузілася ў палітычную нестабільнасьць з пагаршэньнем эканамічнага становішча, а пасьпяховыя ваенныя апэрацыі апынуліся цяжкімі паразамі ў Карабаскай вайне. Крызіс, выкліканы ўзброеным мяцежам у Гянджы, прывёў да самаадрачэньня прэзыдэнта ад кіраўніцтва краінай, а затым і да адстаўкі, якую вырашыў зыход ўсенароднага рэфэрэндуму.

  1. ^ Abulfaz Elchibey // Encyclopædia Britannica (анг.)