Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Праект:Гэты дзень у гісторыі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Увогуле, было б няблага вызначыцца з канцэпцыяй праекту: як вызначыць значнасьць зьвестак пра асобы і падзеі для прысутнасьці ў календары? Напрыклад, асабіста мне нічога ня кажуць такія прозьвішчы як Пітэр Шмайхэль або Кампай Сэгунда з артыкула 18 лістапада. Ці варта дадаваць зьвесткі пра ўсе падзеі і ўсіх асобаў, якія фармальна адпавядаюць крытэрам значнасьці для стварэньня артыкула пра іх? --Казімер Ляхновіч 01:10, 20 траўня 2010 (UTC)

Як, Пітэр Шмайхэль — гэта ж выбітны дацкі футбаліст, як яго можна ня ведаць?? =)
Калі сур’ёзна, я думаю, што варта зрабіць два дні ў гісторыі: агульны, па прыкладзе ангельскай Вікіпэдыі, дзе будуць і Шмайхэль, і Лёсік, і ўсе, наяўнасьць артыкула пра каго ў Вікіпэдыі адпавядае крытэрам значнасьці. І асобна «беларускі» дзень, ці той, што можа ўяўляць найбольшую цікавасьць для патэнцыйнай аўдыторыі, які ўжо пойдзе на галоўную старонку. І ствараць яго шляхам «прарэджваньня» асобнага дня. Неяк ўздымалася гэтая тэма, але Wizardist, здаецца, казаў, што яшчэ падрабязьней усё растлумачыць. —zedlik 08:41, 20 траўня 2010 (UTC)
Хех, кепскі зь мяне футбольны заўзятар =) Наконт асобнага, найбольш цікавага для беларускай аўдыторыі дня — слушная ідэя, усё ж такі ўсеагульны дзень мусіць быць максымальна поўным і датычыцца ўсяго, што падпадае пад агульныя крытэры значнасьці. Карацей, чакаем тлумачэньняў Wizardist'а. --Казімер Ляхновіч 11:11, 20 траўня 2010 (UTC)
Ідэя наступная: спачатку выдаляецца/хаваецца (камэнціца, літаральна) ўсё, што не адпавядае ВП:ДГ. А потым ствараюцца падстаронкі для кожнага дня, куды будут занесеныя некалькі падзеяў (пераважна падзеі, але могуць быць і нараджэньні, ці сьмерці, хаця яны ня вельмі важныя). 3-6 + выява мусіць хопіць. Вось такі вэктар.
Але пытаньне напэўна было пра самі дні году, а ня іх выяўленьне на галоўнай старонцы. Фармальна - так. Але заўсёды можна парушыць правілы. :) Тым больш, там запісаныя некаторыя пункты. Ці трэба запісаць удакладеньні. Думаю, калі яны не зьмяняюць сэнсу рэкамэндацыі, можна і без галасаваньняў зацьвердзіць, каб бюракратыю не разводзіць. Wizardist г 13:07, 20 траўня 2010 (UTC)
Т.б. у артыкулах пра дні году можна зьмяшчаць усё, што адпавядае ВП:ДГ, у сваю чаргу для адлюстраваньня на галоўнай старонцы будуць стварацца асобныя варыянты артыкулаў? Мо, для лепшага разуменьня :) варта было б зрабіць нейкі «ўзорны» артыкул + ягоны варыянт для галоўнай старонкі?
Дарэчы, у мяне яшчэ ёсьць пытаньне датычна фармуляваньня падзеяў: той жа сказ 1889 — адчыненая Эйфэлева вежа (прыклад, з ВП:ДГ) можна таксама запісаць як 1889 — адчынілася (або адкрылася) Эйфэлева вежа або 1889 — адчыняецца (або адкрываецца) Эйфэлева вежа або 1889 — адкрыцьцё Эйфэлевай вежы. Датычна існага варыянт (пасіўная канструкцыя «адчыненая» або «адкрытая») існуе меркаваньне Ю. Пацюпы, які сьцьвярджае, што пры магчымасьці варта пазьбягаць пасіўных канструкцыяў як неўласьцівых для беларускай мовы (пачатак і працяг) і асабіста мне гэтае меркаваньне выглядае цалкам слушным. Магчыма, варта неяк дамовіцца пра адзінае афармленьне падобных выпадкаў?
--Казімер Ляхновіч 13:43, 20 траўня 2010 (UTC)
Наконт першага абзацу ўсё слушна. Гэты набор артыкулаў (365 + 1) ствараецца наперад і кожны год абнаўляецца (зірні be:Галоўная старонка, тамака сам артыкул устаўляецца, што архізлачынна). А што да апісаньня падзеі: дык залежыць ад таго, хто музыку замаўляе. :) Наконт фармалізацыі гэтага моманту... думаю, гэта занадта. Галоўнае, дык гэта ўкладваць здаровы сэнс. Offtopic: А (не)ўласьівая — дык гэта ня тут мусіць вырашацца. Вось можна сказаць, што дзеепрыметнікі з -ючы — гэта паскудзтва. Wizardist г 14:13, 20 траўня 2010 (UTC)
Устаўляць сам артыкул, узапраўду, вельмі няўдалае рашэньне, асабліва ўлічваючы існаваньне commons і банальных зносак. Аднак як вылучыць найбольш цікавую для беларускай аўдыторыі частку? — бо калі браць, да прыкладу, той жа 25 сакавіка — то ўсе «нараджэньні» на галоўную старонку проста ня ўлезуць ды, увогуле, будуць мала каму цікавыя. Што да афармленьня, то магчыма фармалізацыя і будзе занадтай, але зь іншага боку нам было б няблага дэманстраваць добрую «культуру мовы», бо прыхільнікаў клясычнага правапісу часьцяком крытыкуюць менавіта за моўныя хібы. Дарэчы, тых жа дзеепрыметнікаў на учы-/-ючы тамака, дзе гэта магчыма, таксама варта было б пазьбягаць. Вядома, усё гэта мусіць рабіцца без заўзятага фанатызму :) --Казімер Ляхновіч 18:58, 22 траўня 2010 (UTC)
Няма аніякіх правілаў на конт таго, што дасылаюць на галоўную старонку. І ня мусіць быць. Нараджэньні ніхто на галоўную старонку ня пхае — нікому не цікава, калі там нарадзіўся сусьветна вядомы арнітоляг. А вось землятрухі, вехі ў тэхналёгіі і г. д. — мяса. Ды й проста пазнавальна. Біяграфіі складаюць большасьць артыкулаў — гэта тэндэнцыя... нават факт. Але артыкул пра доказы эвалюцыі з разнастайнейшымі ілюстрацыямі куды цікавейшы, хіба не? Гэтым трэба карыстацца падчас стварэньня сьпісаў на галоўную старонку. Wizardist г 21:43, 22 траўня 2010 (UTC)
Як на маю думку, то даты нараджэньня сучасных або гістарычных выбітных асобаў Беларусі таксама будуць цікавымі для беларускай аўдыторыі. Зь ліку сусьветна вядомых кшталту якога-небудзь Калюмба або Моцарта таксама было б няблага дадаваць. --Казімер Ляхновіч 22:20, 22 траўня 2010 (UTC)
Згодны. На маю думку, варта ўключыць усё, што патэнцыйна можа быць цікавым шырокаму колу. То бок Калюмб — так, Скарына — так, шараговыя футбалісты — наўрад ці. —zedlik 22:50, 23 траўня 2010 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Вікіпэдыя:Праект:Гэты дзень у гісторыі»

Пачаць абмеркаваньне