Вікіпэдыя:Дні году
Скарачэньне: ВП:ДГ |
---|
Гэтая старонка — частка рэкамэндацыяў Вікіпэдыі. Усім удзельнікам рэкамэндуецца прытрымлівацца пададзеных тут нормаў. Аднак, гэтыя нормы — ня догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваньнем гэтай старонкі ўпэўніцеся, што зьмены адпавядаюць пагадненьню. Калі маеце сумневы, спачатку абмяркуйце зьмены на старонцы абмеркаваньня. |
Дні году — шэраг артыкулаў у Вікіпэдыі, якія ў выглядзе сьпісу зьмяшчаюць падзеі, якія адбыліся ў розныя гады ў пэўны дзень. Усе артыкулы пра дні мусяць мець адзін стыль афармленьня запісаў, а таксама агульныя патрабаваньні да сьвятаў, падзеяў, нараджэньняў/сьмерцяў, якія адбыліся ў той дзень. Падчас папаўненьня ці стварэньня адпаведных артыкулаў удзельнікі мусяць карыстацца тэзамі, зьмешчанымі ў гэтай рэкамэндацыі.
Афармленьне запісаў
[рэдагаваць крыніцу]Запіс — асобны элемэнт сьпісу, які складаецца са спасылкі на год і кароткай зацемкі пра падзею. Афармленьне запісу адбываецца наступным чынам:
* [[год]] — зацемка пра падзею з маленькай літары, на канцы нічога
Напрыклад:
- 1889 — адкрытая Эйфэлева вежа
Структура
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул пачынаецца з прэамбулы, тэкст якой генэруецца адмысловым шаблёнам {{Дзень}}. Пасьля прэамбулы ідуць разьдзелы падзеяў паводле відаў:
- Падзеі — сьпіс значных падзеяў у гісторыі.
- Нараджэньні — сьпіс людзей, якія нарадзіліся ў гэты дзень.
- Сьмерці — сьпіс людзей, якія памерлі ў гэты дзень.
- Сьвяты — сьпіс сьвятаў.
Пасьля акрэсьленых вышэй разьдзелаў, калі патрэбна (для крыніц, літаратуры і г. д.) могуць разьмяшчацца разьдзелы, выкарыстаньне якіх рэгулюецца Пагадненьнем па выкарыстаньні і аздабленьні стандартных разьдзелаў у канцы артыкула.
Крытэры значнасьці
[рэдагаваць крыніцу]Усе запісы ў артыкуле падпарадкоўваюцца агульным крытэрам значнасьці. Тым ня менш, для кожнага разьдзела ўласьцівыя свае, болей вузкія, патрабаваньні.
Падзеі
[рэдагаваць крыніцу]У разьдзел Падзеі звычайна дадаюцца значныя падзеі, якія адбыліся ў гісторыя: бітвы, утварэньні новых дзяржаваў і зьнішчэньні існаваўшых, пабудовы вядомых будынкаў, вынаходніцтвы (напр., радыё ці тэлефона), агулам — усё, для чаго ёсьць матэрыяльныя зьвесткі, і што падпарадкоўваецца агульным крытэрам значнасьці. Дадаюцца запісы пра падзеі, якія апісаныя ў адпаведных артыкулах.
Нараджэньні/сьмерці
[рэдагаваць крыніцу]Дадаюцца запісы пра людзей, пра якіх напісаныя або могуць быць напісаныя артыкулы ў адпаведнасьці з крытэрамі значнасьці асобаў.
Сьвяты
[рэдагаваць крыніцу]Сьвяты запісваюцца без узгадваньня году (іначай гэта падзея). Дадаюцца міжнародныя сьвяты, нацыянальныя сьвяты розных дзяржаваў, рэлігійныя сьвяты.