Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы/Сьпіс

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зьвяртаю ўвагу на тое, што шматлікія перайменаваньні адбыліся ня 1 жніўня 1964 году, а 30 ліпеня 1964 году. Глядзіце be:Размовы:Першамайская (Бярозаўскі раён). --Ліцьвін (гутаркі) 16:00, 25 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Дадатковыя спасылкі

[рэдагаваць крыніцу]
  1. Сьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзі;
  2. «Кароткі тапанімічны слоўнік» 1974 году (файл). На старонцы 439 зьмяшчаецца сьпіс перайменаваньняў;
  3. Тапанімія Гомельшчыны: структурна-сэмантычная характарыстыка: манаграфія. Глядзіце частку 2, Дадатак Б «Сьпіс перайменаваных назваў населеных пунктаў Гомельшчыны»;
  4. Республика Беларусь: административно-территориальное устройство: монография / В. А. Круталевич. — Минск: Право и экономика, 2001. — 271 с. ISBN 985-442-055-8. Разьдзел «Наименование и переименование населенных пунктов и других объектов» на старонках 142—158.
  5. Административно-территориальное устройство БССР / В.А. Круталевич. — Минск: Наука и техника, 1966. — 133 с. Разьдзел «Переименование населенных пунктов, районов и областей» на старонках 130—132.
  6. Высачаны з Шопы альбо Расьсьвет з Замагільля / Этнаграфія Беларусі
  7. Лексыка-сэмантычныя асаблівасьці беларускіх айконімаў-перайменаваньняў савецкага пэрыяду апэлятыўнага паходжаньня: апісаньне, файл;
  8. Сучасны стан і яго наступствы агульнанароднай стандартызацыі тапаніміі ў Рэспубліцы Беларусь: апісаньне, файл;
  9. Айконімы-саветонімы, суадносныя з апелятывамі-сімваламі таго часу;
  10. З’ява дэнамінацыі ў айканімічнай сістэме сучаснай беларускай мовы (файл);
  11. Архаізацыя тапанімічных адзінак Беларусі / А. В. Кавалёва, В. В. Шур;
  12. З гісторыі населеных пунктаў Клецкага раёна;
  13. Як «пераназывалі» Беларусь / Новы Час;
  14. Беларуская айканімія ў кантэксце этнічнай гісторыі (на прыкладзе этнатапонімаў Клецкага, Ляхавіцкага, Капыльская і Нясвіжскага раёнаў) / Х. Ю. Дамарацкая
  15. Истоки географических названий Беларуси с основами общей топонимики (1997): файл, тэкст;
  16. Поспелов Е.М. Историко-топонимический словарь России. Досоветский период. – М.: Профиздат, 2000. – 224 с. (файл) В словарь включены названия всех губернских, уездных, а также заштатных городов Российской империи, посадов, крепостей, портов, заводов. Словарь сопровождается статьей «Топонимия Российской империи», а также «Указателем переименований».
  17. Дадатак «Спісы населеных пунктаў Магілёўскай губерні 1783—1785 гг.» да кнігі «Генеральнае межаванне ў Беларусі»;
  18. Каментарый географа-тапаніміста Р.І.Аўчыннікавай да звароту П.С.Лопуха. --Ліцьвін (гутаркі) 19:23, 26 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

{{Літаратура/Адм.-тэр. уладк. БССР|1}} (с. 13): «Переименования населенных пунктов производилось по той причине, что многие из них, и прежде всего деревни, назывались непристойно, оскорбительно для лиц, там живущих». І вядома, што заўважылі гэтае менавіта камуністы. Усіх усё задавальняла, а вось прыйшлі «адукаваныя» абражаныя камуністы, якія проста не маглі яшчэ абражацца і нейкімі назвамі населеных пунктаў.

{{Літаратура/Адм.-тэр. уладк. БССР|1}} (с. 16): «Для первой половины 30-х годов характерны довольно частые переименования населенных пунктов и административных единиц. Новые названия отражали дух времени, пафос социалистического созидания».

{{Літаратура/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Менская вобласьць}} (Валянціна Лемцюгова, у прадмове на с. 22): «Шмат давядзецца зрабіць для таго, каб пазбавіць нашу айканімію ад усяго наноснага, штучнага, вярнуць ёй беспадстаўна знішчаныя ў працэсе перайменаванняў сапраўдныя гістарычныя найменні».

Асаблівасці дэнамінацыі ў айканіміі Беларусі ХХ стагоддзя / А. В. Кавалёва: «Такім чынам, новыя адзінкі з тапаасновай акцябр, якая мае выразную ідэалагічную канатацыю, утварылі своеасаблівую сістэму імёнаў, якія паўтараюцца ў межах краіны. Іх шырокае ўжыванне ў айканіміі прывяло да звужэння функцыі індывідуалізацыі, а таксама страты гісторыка-культурнай інфармацыі, якая змяшчалася ў семантычнай структуры замененых адзінак».

Дэнамiнацыя беларускiх айконiмаў ХХ стагоддзя / А. В. Кавалёва: «Такім чынам, у працэсе дэнамінацыі замене падлягалі айконімы, што мелі «абразлівыя канатацыі», суадносіліся з рэлігійнай тэматыкай, з назвамі прывілеяваных класаў, указвалі на былыя рэаліі. У шматлікіх выпадках значэнне апелятываў спрадвечных найменняў не ўтрымлівала негатыўных канатацый, якія ім надаваліся па недасведчанасці. Перайменаванні прывялі ў шэрагу выпадкаў да страты традыцыйных айконімаў, тапаасновы якіх ўтрымлівалі звесткі аб асаблівасцях гаспадарчай дзейнасці, фізіка-геаграфічных асаблівасцях мясцовасці, імёнах-мянушках тагачаснага насельніцтва, таму мэтазгодна вяртанне шматлікіх страчаных адзінак у тапанімічную сістэму краіны».

Валянціна Лемцюгова (Расейска-беларускія слоўнікі (частка трэцяя) / Радыё Свабода): «Ніяк нельга прабіцца, напісаць назву правільна, пазбавіцца гэтай каляніяльнай спадчыны ў напісаньні. Наогул, зьнішчылі вобраз нацыянальны ў тапаніміцы, немагчыма, трэба столькі даказваць… Вожыкі — ёсьць такая вёска, пішуць “Ожыки”. Вольніца — і тую “Ольница” пішуць. У Гарадзенскай вобласьці ёсьць вёска Волахі, дык і там будзем адстаўляць В? Тады сапраўдныя мы будзем... “олухи”».

Валянціна Лемцюгова (Як нам вярнуць беларускія назвы? / Наша Ніва): «Ці ёсць выйсце з гэтай тупіковай сітуацыі? Ёсць. Трэба ачысціць нацыянальную тапанімію ад наноснага сурагату, вярнуць нашыя спрадвечныя назвы, а тыя, якія сапраўды нясуць у сабе нейкі негатыў, перайменаваць у духу народных традыцый. Так і меркавалася зрабіць падчас працы над даведнікам “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь” у шасці тамах. Але нас не падтрымалі мясцовыя ўлады. Ды і сама працэдура вяртання страчаных найменняў аказалася надзвычай складанай».

"Як вы яхту назавяце — так яна і паплыве", або Сур'ёзная размова пра асаблівасці беларускай анамастыкі / Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

  • Ігар Капылоў: «Акрамя таго, што ўласныя імёны маюць важнае гісторыка-культурнае значэнне, яны шырока выкарыстоўваюцца ў моўнай практыцы. А калі знікаюць нейкія геаграфічныя найменні — значыць, знікае частка гістарычнай памяці, гістарычнай інфармацыі, культурных каштоўнасцяў беларускага народа. У сувязі з гэтым ахова гістарычных назваў, беражлівыя адносіны да нацыянальнай тапаніміі з'яўляюцца высакароднай сацыяльнай і культурнай задачай, бо тапонімы звязваюць мінулае і сучаснае, сучаснасць і будучыню».
  • Алена Анісім: «— Што рабіць з назвамі мястэчак, пасёлкаў? Бо памяняць шыльдачку на чыгуначнай станцыі досыць проста. А вось узяць пасёлак Акцябрскі — таксама трэба мяняць назву, ці хай яна ўжо застаецца? — Па мне, дык усё вельмі проста: якая ёсць гістарычная назва? Рудабелка. Што замінае гэтую назву ўзяць? І па-руску нармальна гучыць, і па-беларуску. Я лічу, што трэба па-максімуму вяртаць гістарычныя назвы... У савецкі час назвы прысвойваліся абы як, без нейкай сістэмы, бо ніхто не разглядаў гэтую працу як культурную і гістарычна важную, не ўлічваліся нацыянальныя асаблівасці. Таму столькі праблем і назапасілася. І атрымліваецца, што зараз трэба як па цаліне ісці і выпраўляць памылкі. І калі сёння не выпрацаваць аднастайнага падыходу з аглядкай на гістарычную спадчыну, на тапанімічную сістэму, то такое абы-што і будзе працягвацца і далей».

А. Е. Яротов. Топонимика Беларуси. Курс лекций. Минск. 2011: «На современный топонимический фон Беларуси значительное влияние оказал фактор официальных переименований. Начиная с тридцатых годов прошлого века в республике переименовано свыше 500 населенных пунктов. Безусловно, в большей степени это негативный фактор. Так, вряд ли было разумно уничтожать знак минувших времен – название д. Корчма на Бобруйщине на неудачное название Дачное или д. Урода Лепельского района в Заозерную. Городская микротопонимия (названия улиц, районов) полностью находилась во власти горсоветов. Поэтому названия не имели национальной окраски. Только в Минске десятки таких улиц, как Ангарская, Есенинская, Иркутская, Ленская, Советская и др. Географические названия связаны с жизнью народа, они в какой-то мере его история, памятники народного творчества и поэтому подлежат охране. Нельзя переименовывать без всяких оснований, без тщательного изучения новых предложений и мотивировок».

Калиновый край в именах и названиях: историко-топонимический очерк / В. А. Лякин. — Минск: Колоград, 2016. — 136 с. ISBN 978-985-7148-29-5.

  • «Приметы отжившей идеологии» / У. Лякін: «Кому и что сейчас говорят названия улиц 50 лет Октября, 50 лет Комсомола, кто сейчас помнит название сквера 50 лет СССР? Некоторые из калинковичан живут, и все ходят по улицам Марата (французы давно залеймили его как патологического садиста, подстрекавшего к совершённым в 1792-1793 годах в Париже массовым убийствам «врагов народа»), Свердлова и Дзержинского, что проводили уже над нашими прадедами-дедами и на нашей земле в неизмеримо больших масштабах геноцид по «классовому признаку». Наверное, когда-нибудь с карты Калинковичей и других населённых пунктов района исчезнут эти и другие одиозные имена, отмеченные реками пролитой крови невинных людей».

Архаізацыя тапанімічных адзінак Беларусі / А. В. Кавалёва, В. В. Шур: «Ёсць прыклады ў гісторыі беларускай тапанімікі, якія выразна паказваюць, што неапраўданай заменай, вынішчэннем спрадвечна беларускіх тапонімаў займаліся людзі, далёкія ад гісторыі народа, яго мовы, тапанімікі, ад народнага ўяўлення пра такія назвы».

А вось што сказаў пра савецкія назвы Ніл Гілевіч: «Сярод наробленага глупства, якое трэба рашуча выправіць, абавязкова «адрабіць назад», — перайменаванне гарадоў, вёсак, плошчаў і вуліц, якія мелі ад нараджэння свайго добрыя, цікавыя, гістарычна або геаграфічна матываваныя назвы. У пераважнай большасці выпадкаў перайменаванне такое было ніяк і нічым не апраўдана. Тлумачылася яно проста недахопам элементарнай культуры ў партыйна-савецкіх работнікаў, іх неразуменнем таго, што сціраць гістарычную памяць народа — амаральна, што гэта — дзікунства і варварства, і што, дарэчы, нідзе ў цывілізаваным свеце такое не робіцца. Нярэдка там, дзе спяшаліся ўвекавечыць яшчэ пры жыцці сябе, гэта ішло ад эгаізму, ад нясціпласці, ад самадавольства. Досыць успомніць, як пасля смерці У. І. Леніна пачалі перахрышчваць гарады сваімі імёнамі некаторыя кіраўнікі партыі і дзяржавы. Або такі варыянт клопату пра сябе: памёр на высокай пасадзе таварыш — тут жа прымаецца рашэнне «аддаць» яму самую лепшую, з гістарычнай назваю вуліцу, бо калі прыйдзе наша чарга памерці і нам «выдзеляць» нешта такое за кошт гісторыі. Лагічна? Так. Але — ці культурнага, ці выхаванага, ці сціплага чалавека логіка?» (Збор твораў у 23-х тамах, т. 10). --Ліцьвін (гутаркі) 20:27, 17 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Секиотово, Колюпаново: откуда такие странные названия / Светлана Теплякова, 21.07.2020: «Большая проблема с советским названиями, ведь уйму деревень переименовали, особенно те, которые по храмам назывались. И нигде исконного названия не найдёшь! Часто встречаются в нашей области советские наименования: ​Маяк, Заря. А как они раньше назывались? Ещё работать и работать. Бывает, не хватает душевного терпения. Читаю: посёлок Завода. Начинаю расшифровывать, и оказывается, был посёлок, входивший в состав деревни Соболевка Сухиничского района, который назвали от одного московского завода имени кого-­то. Даже не додумаешься, что это связано с заводским посёлком! Если наши потомки–­историки увидят советские наименования, они в ужас придут! Сейчас исторические названия стали восстанавливать, но для этого нужно решение специальной комиссии и администрация области, а потом ехать в Москву, чтобы зарегистрировать и вести топографическую справку. Ко мне уже дважды обращались по поводу такой справки: ​городская Дума Калуги и из Сухиничей — ​там одно историческое название восстанавливают».

Структура спісу

[рэдагаваць крыніцу]

У спісе ёсць незразумелы пункт "Іншае", дзе змяшчаецца невядома што. Сам тэкст правіла дакладна вядзяляе два выпадкі: "афіцыйнае" і "неафіцыйнае" перайменаванне. На якой падставе пара "Амсьціслаў — Мсьціслаў" знаходзіцца ў неафіцыйным перайменаванні, а "Горадня — Гродна" ў іншых — невядома. Спачатку думаў, што там нейкія асаблівыя выпадкі (як тая Рудабелка), звязаныя з гісторыяй населенага пункта. Аднак туды пачалі дадавацца пары "Усход — Васток" і падобныя, якія ніяк не датычацца правіла — гэта не гістарычныя або традыцыйныя назвы (бо няма крыніц менавіта для гэтых населеных пунктаў, якія б паказвалі што прапанаваная назва сапраўды традыцыйная, якая пазней была сапсавана) і не адаптацыя пад класічны правапіс і традыцыйныя беларуская спосабы словаўтварэння, а ўсяго толькі іншая форма назвы. Яе можна лічыць болей слушнай, абгрунтоўваць слоўнікамі, але гэта не датычыцца дадзеных правіла і спісу, таму лічу не вартым дадаваць такія назвы ў спіс. Таму лічу, што пары кшталту "Горадня — Гродна" варта перанесці ў раздзел "неафіцыйнага" перайменавання (калі ёсць крыніцы для канкрэтнага населенага пункта), "слоўнікавыя" назвы прыбраць, раздзел "Іншае" выдаліць.--Artsiom91 (гутаркі) 13:01, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Гэты сьпіс даўно ператварыўся ў збор прыватных меркаваньняў і арыгінальных дасьледаваньняў аднаго ўдзельніка. Ён не выконвае першапачатковую мэту адсочваньня перанесеных паводле правіла артыкулаў. Ён мае быць перапрацаваны паводле вашай прапановы, а ў горшым выпадку выстаўлены на выдаленьне, бо ён ужо ня мае ніякага дачыненьня да правіла. --Red_Winged_Duck 13:17, 21 жніўня 2019 (+03)[адказаць]
Ня буду камэнтаваць словы ўдзельніка Red_Winged_Duck, бо я бачу, што ён вырашыў, што толькі ён зьяўляецца тым адзіным чалавекам, які ведае як правільна. І таму зараз ён пачаў усё направа і налева скасоўваць. Атрымліваецца, што маем усё тое, што раней было з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Упэўнены, што гэтыя нягодныя паводзіны ўдзельніка будуць скасаваныя.
А цяпер пра разьдзел «Іншае». Лепш вы спачатку прачыталі б правіла, а потым пісалі, але ж я вам усё ж і тутака растлумачу. Пара "Амсьціслаў — Мсьціслаў" знаходзіцца ў неафіцыйным перайменаваньні, бо ёсьць афіцыйныя крыніцы, у якіх згадваецца назва Амсьціслаў. Потым незразумела па якой прычыне назва зьмянілася. А вось для пары "Горадня — Гродна" няма афіцыйных крыніцаў, дзе б згадвалася назва Горадня. Тое самае і з Гарадзенскай вобласьцю. У разьдзел «Іншае» зьмяшчаюцца ўсе выпадкі, якія пакуль не адпавядаюць ні першаму ні другому разьдзелу. Вось напрыклад мы пішам Вяліскі раён, але афіцыйна такой назвы ніколі не існавала. Тое самае і зь Янаўскім раёнам. Я пачаў гэты разьдзел для таго, каб зьбіраць і гэтыя выпадкі, бо зьява існуе, а нідзе гэтае не тлумачыцца. Ніхто не гарантуе, што потым гэтыя назвы афіцыйна ня зьменяцца. Вось калі яны і афіцыйна зьменяцца, то ўжо тады і мы іх перанясем у адпаведны разьдзел. --Ліцьвін (гутаркі) 14:02, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Прапаную пакуль не чапаць адміністрацыйных адзінак, бо іх назвы заўсёды ўтвараюцца ад назваў населеных пунктаў, а вось ужо яны павінны падпарадкоўвацца нейкаму пункту правіла. І назва Горадня ўжываецца для часоў Вялікага Княства Літоўскага ў такіх аўтарытэтных крыніцах афіцыйным правапісам, як ЭВКЛ. Ну і нават па такой логіцы, афіцыйныя крыніцы, дзе згадваюцца назвы Васток і Троіцкае, існуюць, таму такіх пунктаў не павенна быць у раздзеле "Іншае". Наконт спісу, патлумачу болей падрабязна. Само правіла ВП:БТГН з’яўляецца адметнасцю вікіпедыі класічным правапісам, ні самога правіла, ні нейкіх яго прынцыпаў няма ў іншых раздзелах (у тым ліку раздзеле афіцыйным правапісам). Назвы Менск, Кабыльнік, Рудабелка не сустракаюцца нідзе, акрамя гэтага раздзелу, і менавіта правілам ВП:БТГН яны абгрунтоўваюцца. Напісанне ж Троіцкае/Траецкае, калі яго прапануецца абгрунтоўваць слоўнікам, цалкам распаўсюджваецца на афіцыйны правапіс (бо слоўнікі ж афіцыйным правапісам складзены) і могуць нават на іншыя мовы, калі ў тых мовах прынята транлітарацыя з беларускай мовы, а не рускай. Таму абгрунтаванне напісання Троіцкае/Траецкае гэтым правілам і даданне ў спіс фактычна знішчае адметнасць гэтага раздзелу. З гэтага можна зрабіць вывад, што ці патрэбна ствараць іншае правіла, або проста лічыць такія назвы памылковымі — ізноў жа па-за межамі дадзенага правіла.--Artsiom91 (гутаркі) 14:22, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Тое, што адбылося зь беларускай тапанімікай — гэта жах. І я ня бачу сэнсу ў тым, каб нейкія выпадкі падзяляць. Гэтае правіла накіраванае на тое, каб выкарыстоўваць традыцыйныя назвы. Паводле слоўнікаў назвы Траецк, Траецкая, Траецкі зьяўляюцца традыцыйнымі, бо адпавядаюць нормам беларускай мовы. Што тычыцца Горадні, то патрэбныя рашэньні, указы. Такіх няма. Тым больш калі гаворка вядзецца пра пэрыяд да савецкай улады, то тамака сапраўды цяжка разабрацца. Асабіста для мяне не прынцыпова ў якім разьдзеле зьмяшчаецца назва. Я ўсяго толькі вырашыў зьмяшчаць у гэты сьпіс усе назвы, якія адрозьніваюцца ад афіцыйных. Разьдзел «Іншае» створаны для тых выпадкаў, калі напрыклад прыйдзе новы ўдзельнік у гэты разьдзел і пабачыць, што ў нас артыкул пра Гарадзенскую вобласьць называецца як Гарадзенская вобласьць. Пры гэтым у нас нават і правіла не было, якое б тлумачыла чаму ў нас менавіта такая назва. А назва ўтварылася ад традыцыйныя назвы Горадня. Так, гэты выпадак немагчыма канкрэтна прывязаць да афіцыйнага або неафіцыйнага перайменаваньня, але агульна гэтая назва цалкам упісваецца ў паняцьце «назва, якая ўтварылася ад традыцыйнай назвы». Што тычыцца асобнага правіла. Я ня бачу ў гэтым сэнсу, бо ўжо існуюць і гэтае правіла і слоўнікі беларускай мовы і закон. Нам ня тое, што хтосьці забараняе іх выконваць, мы наадварот абавязаныя ўсе ім падпарадкоўвацца. --Ліцьвін (гутаркі) 14:50, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Правіла ВП:БТГН прымалася для абароны гістрарычных і традыцыйных назваў, а не для паляпшэння беларускай тапанімікі і выпраўлення памылак. І кажа яно толькі пра тое, што ў правіле прапісана, пра слоўнікі і закон у правіле нічога няма. Адпаведна, усе гэтыя рэчы не ўзгадняліся супольнасцю і правілам не рэгулююцца. Вікіпедыя, у першую чаргу, грунтуецца кансэнсусам супольнасці і аўтарытэтнымі крыніцамі, а не законамі і слоўнікамі (слоўнік будзе крыніцай для Вікіслоўніка, а не Вікіпедыі). Пакуль бачу толькі спробу выкарыстаць правіла там, дзе яно не працуе і не ўзгаднялася.--Artsiom91 (гутаркі) 15:10, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Чаму мы пішам Гарадзенская вобласьць? --Ліцьвін (гутаркі) 15:18, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Таму што 1) гэтая назва ідзе ад назвы цэнтра вобласці Горадні, якая менавіта ў такой форме ўжываецца ў класічным правапісе, 2) таму што варыянт напісання "Гарадзенская вобласьць" сустракаецца ў крыніцах, якія карыстаюцца класічным правапісам, напрыклад БНФ. Само правіла, на мой погляд, абараняе назву "Горадня", а "Гарадзенскі" ідзе ўжо як вытворная ад яго. Пытанне наконт таго, ці падпадаюць пад правіла адміністрацыйныя адзінкі, якія ўтварыліся ўжо пасля перайменавання цэнтраў, асобна абмярковалася і там ёсць кансэнсус, таму можна гэта наўпрост у правіла дапісаць.--Artsiom91 (гутаркі) 15:28, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Адна справа калі назва сустракаецца ў звычайных крыніцах, а другая — у афіцыйных. Я вам падрабязна растлумачыў чаму так адбываецца. Вы прапануеце дадаць у правіла дадатковы кансэнсус. Ня ведаю. Гэтае правіла і прымалася, каб хоць нейкім чынам узаконіць такія назвы. Бо ўжываньне было, а правіла не было. Я зараз неяк баюся рэдагаваць гэтае правіла, бо гэтае можа лёгка выклікаць непаразуменьні, спрэчкі і нават маё блякаваньне. Вось напрыклад адзін удзельнік ужо прапануе ўсё выдаліць. Магчыма калі гэты ўдзельнік супакоіцца і пачне канструктыўна сябе паводзіць, ня будзе казаць, што яго галоўнай мэтай зьяўляецца маё пажыцьцёвае блякаваньне, то магчыма я і займуся працай па ўдасканальваньню гэтага правіла. --Ліцьвін (гутаркі) 16:19, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Я так разумею, што для класічнага правапісу амаль няма афіцыйных крыніц, таму тутэйшай супольнасці будзе куды цяжэй вызначаць кансэнсус па розных пытаннях, чым, напрыклад, супольнасці вікіпедыі афіцыйным правапісам. Вядома, што адразу ў правіле ўсе складаныя выпадкі немагчыма прадугледзець, таму яго эвалюцыя і дапаўненне — звычайная з’ява. Правіла рэдагуюцца натуральным шляхам, гэтак жа як і артыкулы — калі адрэдагавана і ніхто не адкатвае і не карэктуе, то ўсё добра, калі ж узніклі непаразуменні, то варта выпрацаваць кансэнсус і згодна з ім дапісаць правіла. У крайнім выпадку можна распрацаваць новую рэдакцыю правіла, дзе будуць улічаны новыя абставіны, і зацвярдзіць яго наноў.--Artsiom91 (гутаркі) 16:26, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Я ня супраць такога падыходу. Так, сапраўды, тапанімічных крыніцаў на беларускай мове клясычным правапісам фактычна не існуе. Таму і маем столькі праблемаў. Тым больш у нас ёсьць яшчэ адна вялікая праблема: адзін удзельнік лічыць, што ў дачыненьні да тапанімікі нормы клясычнага правапісу можна зусім ігнараваць. Як прыклады: Вулькан (вёска) і Баўгары (вёска). За апошнюю я нават быў два разы проста так заблякаваны. Я так скажу, тутака нават праблема не ў падыходзе, а ў тым, што адзін удзельнік робіць усё насуперак мне. Я вось напрыклад зараз буду казаць, што назва Новахросты цалкам магчымая ў беларускай мове, а ён мне будзе казаць, што яна немагчымая. І не бяда, што ўсяго некалькі гадоў таму было ўсё наадварот. Таму правілы вядома могуць дапаўняцца і ўдасканальвацца. Але апошняе магчымае толькі ў выпадку, калі ўсе адміністратары прытрымліваюцца канструктыўнага падыходу. А пакуль у мяне хапае часу толькі на шматлікія адказы, на трохі папісаць і дапаўненьне сьпісу. Калі больш ня будзе войнаў рэдагаваньняў і пустых размоваў пра тое, што ўжо неаднаразова абмеркавалі, то магчыма хопіць часу і правіла перапрацаваць. --Ліцьвін (гутаркі) 16:46, 21 жніўня 2019 (+03)[адказаць]
Для паляпшэньня якасьці сьпісу трэба пакінуць у ім толькі пары артыкулаў, якія існуюць у Вікіпэдыі і перанесеныя паводле правіла. Лепш за ўсё зрабіць гэта ў выглядзе табліцаў, дзе ў афіцыйнай частцы будзе слупок з датай перайменаваньня, а таксама крыніцай, дзе пацьверджанае гэтае перайменаваньне (пажадана спасылка на дакладную пастанову органаў улады). Неафіцыйную частку варта падзяліць на падразьдзелы, у першым разьмясьціць назвы, якія прысутнічаюць у БКП (Горадня, Гарадзенская вобласьць і г. д.), у другой частцы зьмясьціць усе астатнія назвы, якія перанесеныя паводле правіла, з слупком спасылак на абмеркаваньні, дзе прыводзяцца крыніцы паводле якіх назва населенага пункту зьяўляецца традыцыйнай. Як прыклад, uk:Список топонімів України, перейменованих внаслідок декомунізації. --Red_Winged_Duck 16:38, 21 жніўня 2019 (+03)[адказаць]