Перайсьці да зьместу

Абд аль-Кадыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абд аль-Кадыр
Дата нараджэньня 6 верасьня 1808(1808-09-06)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 траўня 1883(1883-05-26)[1][2][3][…] (74 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак палітык, салдат, Маджахед, навуковец, змагар супраціву, паэт, пісьменьнік, тэоляг, эмір
Навуковая сфэра супраціў[4], палітыка[4] і філязофія[4]
Узнагароды
ордэн Чорнага арла ордэн Белага арла кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёну ордэн Збавіцеля Ордэн Піюса IX
Абд аль-Кадыр

Абд аль-Кадыр (6 верасьня 1808 году — 26 траўня 1883 году, Дамаск) — арабскі эмір, нацыянальны герой Альжыру; вядомы як военачальнік, палітычны дзяяч, навуковец, аратар і паэт.

Паходзіў са старажытнага і знатнага марабуцкага (сьвятарскага) роду ў Аране. У 1832 годзе плямёнамі заходняга Альжыру выбраны эмірам і стварыў незалежную дзяржаву. На працягу 15 гадоў даволі пасьпяхова змагаўся з францускімі інтэрвэнтамі, але ўрэшце пацярпеў паражэньне, адпраўлены ў Францыю. Жыў пад хатнім арыштам зь сям’ёй, вызвалены Напалеонам ІІІ. У 1852 годзе пераехаў у Бурсу, потым у Дамаск. Падарожнічаў, наведаў Сусьветную выставу ў Парыжы ў 1867 годзе, прысутнічаў на адкрыцьці Суэцкага канала ў 1869 годзе, двойчы зьдзейсьніў гадж.

  1. 1 2 Абд аль-Кадир // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 1 : А — Ангоб. — С. 15.
  2. 1 2 Emerit M. Abdelkader // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. 1 2 Cohen S. G. Asthma among the famous. Adb el-Kader (1808-1883), founder of the Algerian state (анг.) // Allergy and Asthma ProceedingsProvidence: OceanSide, 1997. — Vol. 18, Iss. 1. — P. 50—52. — ISSN 1088-5412; 1539-6304PMID:9162573
  4. 1 2 3 ʿAbd al-Qādir ibn Muḥjī al-Dīn al-Ǧazā'irī // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі