Абд аль-Кадыр
Выгляд
(Перанакіравана з «Абд аль-Кадзір»)
Абд аль-Кадыр | |
Дата нараджэньня | 6 верасьня 1808[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 траўня 1883[1][2][3][…] (74 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | палітык, салдат, Маджахед, навуковец, змагар супраціву, паэт, пісьменьнік |
Узнагароды | |
Абд аль-Кадыр (6 верасьня 1808 году — 26 траўня 1883 году, Дамаск) — арабскі эмір, нацыянальны герой Альжыру; вядомы як военачальнік, палітычны дзяяч, навуковец, аратар і паэт.
Паходзіў са старажытнага і знатнага марабуцкага (сьвятарскага) роду ў Аране. У 1832 годзе плямёнамі заходняга Альжыру выбраны эмірам і стварыў незалежную дзяржаву. На працягу 15 гадоў даволі пасьпяхова змагаўся з францускімі інтэрвэнтамі, але ўрэшце пацярпеў паражэньне, адпраўлены ў Францыю. Жыў пад хатнім арыштам зь сям’ёй, вызвалены Напалеонам ІІІ. У 1852 годзе пераехаў у Бурсу, потым у Дамаск. Падарожнічаў, наведаў Сусьветную выставу ў Парыжы ў 1867 годзе, прысутнічаў на адкрыцьці Суэцкага канала ў 1869 годзе, двойчы зьдзейсьніў гадж.
Крынціы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Абд аль-Кадир // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 1 : А — Ангоб. — С. 15.
- ^ а б Emerit M. Abdelkader // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Cohen S. G. Asthma among the famous. Adb el-Kader (1808-1883), founder of the Algerian state (анг.) // Allergy and Asthma Proceedings — Providence: OceanSide, 1997. — Vol. 18, Iss. 1. — P. 50—52. — ISSN 1088-5412; 1539-6304 — PMID:9162573