Перайсьці да зьместу

Герб Абакану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Абакану
Апісаньне
Зацьверджаны 2 чэрвеня 1980
Начэльле надпіс «АБАКАН»
Тарча руская

Герб Абакану — герб места Абакану, што быў ухвалены рашэньнем выканаўчага камітэту 4 чэрвеня 1980 году.

Шчыт падзелены зьлева направа на сінюю й зялёную частку. На сінім полі каменныя выявы, што знайшлі ў Хакасіі. У зялёным полі чырвоная кветка. Уверсе надпіс назвы места «Абакан» залатымі літарамі.

Блакітнае поле сымбалізуе неба і раку Енісей. Малюнкі залатых статуяў нагадваюць пра адзіную ў сьвеце калекцыю каменных статуяў, што месьцяцца ў Абакане. Зялёнае поле азначае стэп, што атачае горад. Кветка «гарачыя» — характэрны элемэнт мясцовае флёры, сымбалізуе росквіт гораду.

  • Геральдика России / Борисов И.В. Козина Е.Н. — М.: АСТ: Астрель, 2005. — С. 61. — 423 с. — ISBN 5-17-030039-5; 5-27111355-8.