Перайсьці да зьместу

Ўіплэш (фільм, 2014)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ўіплэш
па-ангельску: Whiplash
Жанр музычны фільм[d] і драматычны фільм
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Том Крос[d]
Вытворчасьць Blumhouse Productions[d]
Распаўсюд Sony Pictures Classics[d], InterCom[d][3][4] і Netflix
Дата выхаду 16 студзеня 2014[5], 19 лютага 2015[6], 5 лютага 2015[3], 16 сьнежня 2014[4], 2014 і 10 кастрычніка 2014[7]
Працягласьць 106 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 3 300 000 $
Прыбытак 49 396 747 $[8] і 13 092 000 $[8]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Ўі́плэш» (па-ангельску: Whiplash) — амэрыканскі незалежны псыхалягічны драматычны фільм 2014 году, напісаны і зрэжысэраваны Дэм’енам Шазэлам. Галоўныя ролі выканалі Майлз Тэлер, Джонатан Кімбл Сыманз, Пол Райзэр і Мэліса Бэнойст. Фільм быў выпушчаны кампаніямі Bold Films, Blumhouse Productions і Right of Way Films. Sony Pictures набыла сусьветныя правы на распаўсюд. Шазэл пачаў пісаць сцэнар у 2013 годзе, абапіраючыся на свой досьвед удзелу ў джазавым гурце. Неўзабаве да задумы далучыліся кампаніі Right of Way Films і Blumhouse Productions, які дапамаглі Шазэлу ператварыць 15 старонак сцэнару ў 18-хвілінны кароткамэтражны фільм, якая таксама атрымаў назву «Ўіплэш». Гэтая стужка прыцягнула ўвагу на Сандэнскім кінафэстывалі 2013 году, дзякуючы чаму да праекту далучыліся інвэстары, каб вырабіць поўную вэрсію. Здымкі праходзілі ў верасьні 2013 году ў Лос-Анджэлесе на працягу 17 дзён. Фільм вывучае паняткі пэрфэкцыянізму, самааддачы, посьпеху і дэканструяваньня панятку амбіцыі.

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Эндру Нэйман (Майлз Тэлер) ёсьць студэнтам першага курса і джазавым бубначом у прэстыжнай кансэрваторыі Шафэра ў Нью-Ёрку. Ён спадзяецца, што аднойчы стане выбітным бубначом, такім як ягоны ідал Бадзі Рыч. Яго запрыкмечвае слынны ў горадзе і кансэрваторыі дырыгент Тэрэнс Флэтчэр (Джонатан Кімбл Сыманз) і запрашае ў свой ансамбль, дзе Эндру становіцца другім бубначом пасьля Карла Танэра (Нэйт Лэнг). Эндру хутка выяўляе, што Флэтчэр жорстка і бязьлітасна ставіцца для сваіх вучняў. Ён маральна зьнішчае трамбаніста і выганяе яго з калектыву. Пазьней, пасьля невялікай паўзы Флэтчэр запрашае Нэймана да бубнаў. Нэйман ня можа трымаць слушны тэмп песьні «Ўіплэш» Гэнка Леві, чым разьюшвае Флэтчэра, які спачатку кідае ў маладзёна крэсла, а потым крычыць і аблайвае студэнта.

Нэйман вырашае ўразіць Флэтчэра і канцэнтруецца на практыцы, зьбіваючы да крыві свае далоні. У джазавым конкурсе Нэйман выпадкова губляе ноты Танэра і праз, тое, што толькі ён ведае на памяць, атрымлівае месца бубнача на выступе. Аркестар здабывае перамогу, і Флэтчэр робіць Нэймана першым бубначом калектыву. Хлопец натхняецца свайму прасоўваньню, але неўзабаве даведваецца, што Флэтчэр заваблівае да аркестру яшчэ аднаго бубнача Раяна Коналі (Остын Стоўэл). Да гэтага дадаецца яшчэ тое, што новую песьню «Караван», як мяркуецца, будзе выконваць Коналі. Гэта ўсё нэрвуе Нэймана і вымагае яго яшчэ больш засяродзіцца на ўласных рэпэтыцыях. У выніку ён сапсуе адносіны зь сям’ёй і расстаецца з сваёй дзяўчынай Ніколь (Мэліса Бэнойст). Пасьля цяжкай пяцігадзіннай сэсіі з Танэрам і Коналі, за часам якой Флэтчэр абражае бубначоў, Эндру ў рэшце рэшт зарабляе пазыцыю асноўнага бубнача.

У наступным конкурсам Нэйман спазьняецца і робіць усё, каб выступіць на месцы, за якое цяжка змагаўся. Яго не спыніла нават аўтакатастрофа, дзе хлопец атрымаў пашкоджаньні. У выніку свайго цяжкага стану, Нэйман марнуе выступ, вымусіўшы Флэтчэра спыніць выступ і выключыць хлопца з ансамблю. Разьюшаны Нэйман накідвае на Флэтчэра, у выніку чаго губляе ня толькі месца ў аркестры, але і месца ў кансэрваторыі. Малады бубнач уладкоўваецца працаваць у кавярні, але знаходзіць шанец паспрыяць звальненьню жорсткага дырыгента. Аднойчы, Нэйман выпадкова сустракае Флэтчэра ў джаз-клюбе, дзе Флэтчэр запрашае хлопца далучыцца да выступу свайго новага аркестра. Нэйман згаджаецца і спрабуе запрасіць на выступ Ніколь, але яна ўжо мае новага хлопца. Ужо на сцэне Флэтчэр дае Нэйману зразумець, што ведае пра ягонае сьведчаньне супраць яго. Каб прынізіць хлопца ён пачынае зь песьні, якую бубнач ня ведае. Нэйман спрабуе нешта граць, але ў роспачы спрабуе пакінуць сцэну. Павярнуўшыся на сцэну, Нэйман перахоплівае ініцыятыву, і сам пачынае граць «Караван», перарываючы прамову Флэтчэра. Флэтчэр злуецца, але бачачы самаадданасьць бубнача, захопліваецца ягонай грой.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У Паўночнай Амэрыцы фільм пачаў свой пракат 10 кастрычніка 2014 году ў 6 кінатэатрах, але ў хуткім часе колькасьць экранаў павялічылася да 419[9]. Праз тры месяцы па выхадзе кінастужка зарабіла 7 мільёнаў даляраў і, нарэшце, пашырылася да 1000 кінатэатраў[10]. «Ўіплэш» зарабіў 13,1 мільёнаў даляраў у ЗША і Канадзе, а таксама 35,9 мільёнаў даляраў ва ўсім астатнім сьвеце. Такім чынам, агульная сума склала 49 мільёнаў даляраў пры бюджэце ў 3,3 мільёнаў даляраў.

На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 94% зь сярэднім рэйтынгам 8,6/10, базуючыся на 303 рэцэнзіях крытыкаў. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаных 88 балаў з 100 магчымых, палягаючы на 49 рэцэнзіях кінакрытыкаў, што сьведчыць пра ўсеагульную ўхвалу. Высока было ўхваленае выкананьне сваёй ролі Сыманзам. Ён здабыў за свой выступ прэмію Оскар за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну[11][12].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]