Ўільям Шатнэр
Ўільям Шатнэр | |
William Shatner | |
Імя пры нараджэньні | Ўільям Алан Шатнэр |
---|---|
Дата нараджэньня | 22 сакавіка 1931 (93 гады) |
Месца нараджэньня | Манрэаль, Квэбэк, Канада |
Грамадзянства | Канада |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, сцэнарыст, кінарэжысэр, кінапрадусар |
Гады дзейнасьці | 1950 — наш час |
Дзеці | Melanie Shatner[d], Lisabeth Shatner[d] і Leslie Carol Shatner[d] |
Узнагароды | «Эмі» (2004, 2005) «Залаты глёбус» (2005) |
IMDb | ID nm0000638 |
Сайт | williamshatner.com (анг.) |
Ўі́льям Ша́тнэр (па-ангельску: William Shatner; нарадзіўся 22 сакавіка 1931 году, Манрэаль, правінцыя Квэбэк, Канада)[1] — канадзкі актор і пісьменьнік. Стаў вядомы ва ўсім сьвеце дзякуючы згулянай ім ролі Джэймза Тыбэрыя Кірка, капітана зоркалёту «Энтэрпрайз» у сэрыялах «Зорны шлях» (1966—1969), «Зорны шлях» (анімацыйны) і сямі наступных мастацкіх фільмах «Зорны шлях». Шатнэр напісаў сэрыю кніг, дзе распавядаў пра тое, як іграў свайго героя капітана Кірка і што адбывалася на здымках кінаэпапеі «Зорны шлях», а таксама быў суаўтарам некалькіх раманаў, якія ўвайшлі ў сусьвет «Зорнага шляху». Ён напісаў сэрыю навукова-фантастычных раманаў пад назвай «Вайна тэк», па якіх былі напісаны сцэнарыі для тэлебачаньня.
Шатнэр таксама іграў галоўную ролю дасьведчанага сяржанта паліцыі ў тэлесэрыяле «Ці Джэй Гукер» з 1982 па 1986 год. Ён — музыкант, аўтар, прадусар, рэжысэр і рэклямнік. З 2004 па 2008 год ён здымаўся ў ролі адваката Дэні Крэйна ў тэлевізійнай драме «Юрысты Бостана», за якую атрымаў прэмію «Эмі» і «Залаты глёбус». У 2009 годзе Шатнэр агучваў галоўнага героя Дона Салманела Гавона ў мультсэрыяле «Гавоны»[2].
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя два шлюбы Ўільяма, з Глорыяй Рэнд (ад яе трое дачок) і Марсі Лафэрці Шатнэр, скончыліся разводамі. Яго трэцяя жонка, Нэрын Кід, загінула. У наш час жанаты ў чацьверты раз з Элізабэт Мартын.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фантастыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сэрыя «TekWar», у суаўтарстве з Ронам Гулярам
- «TekWar» (1989) ISBN 0-399-13495-6
- «TekLords» (1991) ISBN 0-399-13616-9
- «TekLab» (1991) ISBN 0-399-13736-X
- «Tek Vengeance» (1993) ISBN 0-399-13788-2
- «Tek Secret» (1993) ISBN 0-399-13892-7
- «Tek Power» (1994) ISBN 0-399-13997-4
- «Tek Money» (1995) ISBN 0-399-14109-X
- «Tek Kill» (1996) ISBN 0-399-14202-9
- «Tek Net» (1997) ISBN 0-399-14339-4
- Сэрыя «Star Trek», з Джудыт і Гарфілдам Рыўз-Стывэнзамі
- «Star Trek: The Ashes of Eden», 1995, ISBN 0-671-52035-0
- «Star Trek: The Return», 1996, ISBN 0-671-52610-3
- «Star Trek: Avenger», 1997, ISBN 0-671-55132-9
- «Star Trek: Spectre», 1998, ISBN 0-671-00878-1
- «Star Trek: Dark Victory», 1999, ISBN 0-671-00882-X
- «Star Trek: Preserver», 2000, ISBN 0-671-02125-7
- «Star Trek: Captain’s Peril», 2002, ISBN 0-7434-4819-7
- «Star Trek: Captain’s Blood», 2003, ISBN 0-671-02129-X
- «Star Trek: Captain’s Glory», 2006, ISBN 0-7434-5343-3
- «Star Trek: The Academy—Collision Course», 2007 ISBN 1-4165-0396-X
- Сэрыя «War»
- «Man o' War», 1996, ISBN 0-399-14131-6
- «The Law of War», 1998, ISBN 0-399-14360-2
- Сэрыя «Quest for Tomorrow»
- «Delta Search», 1997, ISBN 0-06-105274-4
- «In Alien Hands», 1997, ISBN 0-06-105275-2
- «Step into Chaos», 1999, ISBN 0-06-105276-0
- «Beyond the Stars», 2000, ISBN 0-06-105118-7
- «Shadow Planet», 2002, ISBN 0-06-105119-5
- «Believe» (з Майклам Тобіясам), 1992, ISBN 978-0-425-13296-8
- Кнігі коміксаў
- «William Shatner’s TekWorld» (129 старонак, люты 1994, ISBN 0-87135-985-5)
- «Star Trek: The Ashes of Eden», графічны раман DC Comics, 1995, ISBN 1-56389-235-9
Публіцыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Captain’s Log: William Shatner’s Personal Account of the Making of „Star Trek V: The Final Frontier“», as told by Lisabeth Shatner, 1989, ISBN 0-671-68652-6
- «Star Trek Memories», with Chris Kreski, 1993, ISBN 0-06-017734-9
- «Star Trek Movie Memories», with Chris Kreski, 1994, ISBN 0-06-017617-2
- «Get a Life!», with Chris Kreski, 1999, ISBN 0-671-02131-1
- «Star Trek: I’m Working on That: A Trek from Science Fiction to Science Fact», with Chip Walker, 2002, ISBN 0-671-04737-X
- «Up Till Now: The Autobiography», with David Fisher, 2008, ISBN 0-283-07058-7
- «Shatner Rules», with Chris Regan, 2011, ISBN 0-525-95251-9
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ William Shatner Biography (1931 (анг.). Filmreference.com. Праверана 2009-09-13 г.
- ^ William Shatner — The Gavones. YouTube (6 траўня 2009). Праверана 2009-09-13 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына
- Ўільям Шатнэр (анг.) на сайце IMDb
- William Shatner на Myspace