Ўільям Чатэртан Дыкс
Ўільям Чатэртан Дыкс | |
William Chatterton Dix | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 чэрвеня 1837![]() |
Памёр | 9 верасьня 1898![]() |
Пахаваны | |
Дзеці | Gertrude Dix[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, кампазытар, складальнік гімнаў |
Гады творчасьці | з 1800 |
Мова | ангельская мова |
![]() | |
Ўі́льям Ча́тэртан Дыкс (па-ангельску: William Chatterton Dix; 14 чэрвеня 1837 — 9 верасьня 1898) — ангельскі складальнік гімнаў і калядак.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ўільям Чатэртан нарадзіўся ў Брысталі ў сям’і хірурга і пісьменьніка Джона Дыкса. Бацька даў яму сярэдняе імя ў гонар паэта Томаса Чатэртана, біяграфію якога сам апісваў[1].
Большую частку жыцьця Дыкс працаваў мэнэджарам страхавой кампаніі ў Глазга.
Ва ўзросьце 29 гадоў ён цяжка захварэў і некалькі месяцаў быў прыкаваны да ложку, перажыўшы ў гэты час глыбокую дэпрэсію. Тым ня меней, менавіта ў гэты пэрыяд ён напісаў шмат хрысьціянскіх гімнаў[2][3].
Колькасьць напісаных ім гімнаў больш за 40. Сярод вядомых твораў «What Child Is This?», «As with Gladness Men of Old», «To you, O Lord, our hearts we raise» і «Alleluia! Sing to Jesus»
Ўільям Дыкс памёр у Чэдэры, Сомэрсэт, і пахаваны ў парафіяльнай царкве.
Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Ангельская Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |
- Жыцьцяпіс(анг.) на Find a Grave