Івейскі мячэт
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Івейскі мячэт
| |
Івейскі мячэт
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Іўе |
Каардынаты | 53°55′20.7″ пн. ш. 25°46′22.74″ у. д. / 53.922417° пн. ш. 25.7729833° у. д.Каардынаты: 53°55′20.7″ пн. ш. 25°46′22.74″ у. д. / 53.922417° пн. ш. 25.7729833° у. д. |
Канфэсія | іслам |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Івейскі мячэт | |
Івейскі мячэт на Вікісховішчы |
Івейскі мячэт (Іўеўскі мячэт) — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Іўі. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы места, на гістарычнай Наваградзкай вуліцы[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляны мячэт у Іўі збудавалі ў 1884 годзе з фундацыі Эльфрыды Замойскай, уладальніцы мястэчка. На грошы татараў-эмігрантаў, дасланыя ў 1922 годзе з ЗША быў адрэмантаваны мінарэт. У 1934 годзе ў мячэту была ўмацавана памятная дошка ў гонар графіні Эльфрыды Замойскай, на урачыстасці быў яе сын Томаш.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачатковы праект храма меў рысы драўлянага мадэрну, мячэт быў узведзены са значнымі зменамі. Так будынак не быў ашаляваны, дах быў пакрыты гонтай замест бляхі, а пры ўваходзе з’явіліся сені. Атрымаўся помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта прастакутны ў пляне будынак з 5-граннай прыбудовай-міхрабам, накрыты шатровым дахам, у цэнтры якога 8-гранны мінарэт. Ад пачатку галоўны фасад меў галерэю на 4 слупах з выгнутымі падкосамі (у 1970-я гады яе замянілі невысокім тамбурам).
Унутраная прастора падзяляецца на мужчынскую і жаночую паловы з асобнымі ўваходамі. Вялікае амаль квадратнае ў пляне памяшканьне для мужчынаў мае ўздоўж унутраная сьцяны балькон на 4 калёнках. Жаночае памяшканьне 2-яруснае[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
Я. Булгак. 1931 г.
-
да 1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Мінарэт
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 78
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000288 |