Іром Чану Шарміла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Назва гэтага артыкулу — індыйскае імя. Тут Іром — ня прозьвішча, а імя па бацьку; зьвяртацца да асобы, апісанай у гэтым артыкуле, слушна па імі Шарміла Чану.
Іром Чану Шарміла
इरोम चानू शर्मिला
Род дзейнасьці праваабаронца, паэтка
Дата нараджэньня 14 сакавіка 1972 (52 гады)
Месца нараджэньня Конгпал, Імпхал, Маніпур, Індыя
Занятак паэтка, журналістка, пісьменьніца, пацыфістка
Навуковая сфэра паэзія
Бацька Іром Нанда
Маці Іром Онгбі Сахі
Узнагароды

Іро́м Чану Шарміла (гіндзі: इरोम चानू शर्मिला; нар. 14 сакавіка 1972 году[1]), таксама вядомая як «Жалезная лэдзі з Маніпуру» альбо «Мэнгубі» (бел. чэсная) — індыйская грамадзкая і палітычная дзяячка, паэтка. Вядомая сваёй галадоўкай, якая цягнулася з 2 лістапада 2000[2] да 9 жніўня 2016 року (16 гадоў). Прызнаная вязьнем сумленьня міжнароднай арганізацыяй «Міжнародная амністыя».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шарміла была малодшай зь дзевяці дзяцей у сям’і. Ейнай маці, Шакхі Дэві, было на той час 44 гады. Бацька, Іром Нанда Сынгх, працаваў клеркам у дэпартамэнце вэтэрынарыі і сканаў у 1989 року ад раку.

У штаце Маніпуры, дзе нарадзілася і жыла Шарміла, паўстаньні і забурэньні цягнуцца дзесяцігодзьдзямі; так, з 2005 па 2015 рок у сутычках загінулі 5500 чалавек[3]. Яшчэ ў 1958 року індыйскі ўрад прыняў закон, паводле якога ў Сямі сястрынскіх штатах(en) спэцслужбы атрымалі права абшукваць памяшканьні без прад’яўленьня ордэру, арыштоўваць людзей і прымяняць сьмяротную зброю пры «абгрунтаваным падазрэньні» ў дзеяньнях асобы супраць дзяржавы.

2 лістапада 2000 року ў вёсцы Малом у даліне Імпхалу (Маніпур) 10 грамадзянаў былі застрэленыя на аўтобусным прыпынку[4]. У інцыдэнце, названым «Маломскай разанінай»[5][6], меркавана ўдзельнічала ваенізаваная індыйская арганізацыя «Асамскія стралкі»[7][8]. Сярод забітых былі 62-гадовая жанчына і 18-гадовы Сынам Чандрамані, уладальнік Нацыянальнай узнагароды адвагі—1988.

28-гадовая Шарміла на знак пратэсту супраць гвалту ў Маломе 5 лістапада распачала галадоўку[4] з патрабаваньнем да індыйскага ўраду адклікаць Закон пра спэцыяльныя падразьдзяленьні[2][4][9]. Акрамя галадоўкі, яна паабяцала ня піць, не расчэсваць валасы і не глядзецца ў люстэрка да тае пары, пакуль ейнае патрабаваньне ня будзе выкананае[10].

Праз тры дні пасьля пачатку галадоўкі Іром Шарміла была арыштаваная паліцыя па абвінавачваньні ў «спробе зьдзяйсьненьня самагубства»[2], што было забаронена тагачасным індыйскім заканадаўствам, і зьмешчаная пад варту. Паколькі ейны стан хутка пагаршаўся, 21 лістапада было ўведзенае прымусовае кармленьне праз нос(en)[10][11].

Шармілу адпускалі і пасьля рэгулярна арыштоўвалі зноў з аднаўленьнем галадаваньня[9]. Да 2004 року яна стала «абразом грамадзкага супраціву»[7]. 6 кастрычніка 2006 пасьля чарговага арышту за спробу самагубства яна была зьмешчаная ва Ўсеіндыйскі інстытут мэдычных навук, адкуль зьвярнулася зь лістамі да прэм’ер-міністра, прэзыдэнта і міністра ўнутраных справаў[4]. У гэты час яна сустрэлася і займела падтрымку нобэлеўскай ляўрэаткі Шырын Эбадзі, якая паабяцала падняць пытаньне Шармілы на Радзе ААН па правох чалавека[4].

У 2011 дзеля асьвятленьня ейнае дзейнасьці была распачатая кампанія салідарнасьці «Ўратуйце Шармілу»[12].

9 жніўня 2016 року Іром Шарміла спыніла галадоўку і абвясьціла пра намер узяць удзел у выбарах у штаце Маніпуры.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 Іром Шарміла атрымала прэмію Гўанджу(ko), якая надаецца «выбітнай асобе ці групе, актыўнай у разьвіцьці і абароне міру, дэмакратыі і правоў чалавека»[13].

У 2009 атрымала першую ўзнагароду фундацыі Маілама «за дасягненьні ў сваёй негвалтоўнай барацьбе ў Маніпуры»[14].

У 2010 атрымала ўзнагароду за жыцьцёвыя дасягненьні Азіяцкай камісіі правоў чалавека[15], Прэмію міру імя Рабіндраната Тагора Індыйскага інстытуту плянаваньня і кіраваньня[16] і Прэмію за мір і гармонію Адукацыйнага цэнтру подпісаў[17].

У 2013 «Міжнародная амністыя» прызнала Шармілу вязьнем сумленьня за тое, што «арыштоўвалася толькі за мірнае выражэньне ўласных перакананьняў»[18].

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Водар міру» (2010)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^  Mehrotra, Deepti Priya The Making of an Activist // Burning Bright: Irom Sharmila and the Struggle for Peace in Manipur. — Penguin Books India, 2012. — ISBN 9788184751536
  2. ^ а б в Suvojit Bagchi. Manipur woman’s marathon fast (анг.) // BBC, 19 верасьня 2006 г. Праверана 11 жніўня 2016 г.
  3. ^ Krishna Pokharel. Indian Activist Presses 14-Year Hunger Strike to Protest Abuses // Himalayan mirror. — 9 студзеня 2015. — С. 4.
  4. ^ а б в г д Shoma Chaudhury. Irom And The Iron In India’s Soul  (анг.) // Tehelka Magazine. — 5 сьнежня 2009. — В. 48. — Т. 6.
  5. ^ Anjuman Ara Begum. (3 лістапада 2010) AFSPA and Unsolved massacres in Manipur (анг.) TwoCircles.net Праверана 11 жніўня 2016 г.
  6. ^ Malom Massacre horror relived 13 years later (анг.) Kangla online Праверана 11 жніўня 2016 г.
  7. ^ а б Nilanjana S. Roy. Torchbearers for Victims in a Violent Land (анг.) // The New York Times, 8 лютага 2011 г. Архіўная копія ад 22 кастрычніка 2012 г. Праверана 11 жніўня 2016 г.
  8. ^ Pathak, Rahul (6 жніўня 2004) Why Malom is a big reason for Manipur anger against Army Act (анг.). The Indian Express. Праверана 11 жніўня 2016 г.
  9. ^ а б Manipur fasting woman re-arrested (анг.) // BBC News, 9 сакавіка 2009 г. Праверана 11 жніўня 2016 г.
  10. ^ а б  Mehrotra, Deepti Priya Burning bright : Irom Sharmila and the struggle for peace in Manipur. — New Delhi: Penguin Books India, 2009. — ISBN 9780143103691
  11. ^ Buncombe, Andrew (4 лістапада 2010) A decade of starvation for Irom Sharmila (анг.) The Independent Праверана 11 жніўня 2016 г. Архіўная копія ад 22 кастрычніка 2012 г.
  12. ^ «Save Sharmila Solidarity Campaign» launched (анг.) The Hindu Праверана 11 жніўня 2016 г.
  13. ^ Gwangju Prize for Human Rights (анг.) The May 18 Memorial Foundation Праверана 11 жніўня 2016 г. Архіўная копія ад 22 кастрычніка 2012 г.
  14. ^ Sobhapati Samom. Kerala activists promise support to Irom Sharmila (анг.) The Assam Tribune Праверана 11 жніўня 2016 г. Архіўная копія ад 22 кастрычніка 2012 г.
  15. ^ INDIA: Human rights defender awarded for lifetime achievement (анг.). Asian Human Rights Commission (28 студзеня 2010). Праверана 11 жніўня 2016 г. Архіўная копія ад 22 кастрычніка 2012 г.
  16. ^ Irom Sharmila awarded Rabindranath Tagore peace award (анг.) DNA India Праверана 11 жніўня 2016 г. Архіўная копія ад 21 кастрычніка 2012 г.
  17. ^ Sharmila conferred peace award (анг.). The Sangai Express (28 сьнежня 2010). Праверана 11 жніўня 2016 г.
  18. ^ Manash Pratim Gohain. Irom Sharmila Chanu must be immediately released, Amnesty India says (анг.) // The Times of India, 2 кастрычніка 2013 г. Праверана 11 жніўня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]