Інфэкцыя
Інфэ́кцыя (ліпля)[1] — заражэньне жывых арганізмаў мікраарганізмамі, як то бактэрыямі, грыбамі, пратыстамі, а таксама вірусамі, прыёнамі. Тэрмін азначае розныя віды ўзаемадзеяньня чужародных мікраарганізмаў з арганізмам чалавека ў мэдыцыне, жывёлаў у заатэхніцы й вэтэрынарыі, расьлінаў у аграноміі.
Навука аб інфэкцыі завецца інфэкталёгіяй. Яна вывучае інфэкцыйны працэс, інфэкцыйную хваробу, інфэкцыйную паталёгію, што ўзьнікае ў выніку канкурэнтнага ўзаемадзеяньня арганізму з патагеннымі ці ўмоўна-патагеннымі мікраарганізмамі, і распрацоўвае мэтады дыягностыкі, лячэньня й прафіляктыкі інфэкцыйных хваробаў.
У выніку ўстанаўленьня ўсеагульнага правядзеньня прышчэпак інфэкцыі перасталі быць асноўнай прычынай дзіцячай сьмяротнасьці. Паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя, за 2011 г. у Эўропе 32 тыс. дзяцей памерлі ад інфэкцыяў, што папярэджваюцца з дапамогай прышчэпкі[2]. На 2014 год было вядома звыш 200 відаў інфэкцыяў, якія пераносілі камары, мошкі, мухі, сьляпні, вошы і кляшчы. Найбольш вядомымі зь іх былі жоўтая ліхаманка, ліхаманка Заходняга Ніла, ліхаманка дэнге, кляшчовы энцэфаліт, тыф, хвароба Лайма і малярыя[3].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Беларусі выяўлялі такія інфэкцыі, як завезеная малярыя і дырафілярыёз. З 1990-х гадоў сталі ўзьнікаць кляшчовы энцэфаліт і хвароба Лайма[3].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Барыс Пракопчык. Вяртаньне забытых словаў // Зьвязда : газэта. — 15 лістапада 2011. — № 217 (27081). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ Сьвятлана Барысенка. Прышчэпка ад гепатыту В — небясьпечная? // Зьвязда. — 24 студзеня 2012. — № 14 (27129). — С. 7.
- ^ а б Сьвятлана Барысенка. Кусьлівыя насякомыя // Краіна здароўя. — 9 красавіка 2014. — № 5 (316).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |