Інвэрнэс Каледоніян Тыстл
Інвэрнэс Каледоніян Тыстл | ||||||
Поўная назва | Inverness Caledonian Thistle Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1994 | |||||
Горад | Інвэрнэс, Шатляндыя | |||||
Стадыён |
Каледоніян Умяшчальнасьць: 7819 | |||||
Чэмпіянат | Першая ліга | |||||
· 2023—2024 | Чэмпіянат прафэсійнай лігі, 9 месца (паніжэньне) | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы ictfc.com (анг.) |
«Інвэрнэс Каледоніян Тыстл» (па-ангельску: Inverness Caledonian Thistle F.C.) ― шатляндзкі футбольны клюб з гораду Інвэрнэсу. Клюб быў заснаваны ў 1994 годзе пасьля аб’яднаньня двух клюбаў. Гуляюць у сініх кашулях з вэртыкальнымі чырвонымі палосамі. Хатні стадыён «Талах Каледоніян» месьціць 7819 гледачоў і знаходзіцца ля самага заліву Морэй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб упершыню атрымаў нацыянальную вядомасьць пасьля сваіх перамогаў у Кубку Шатляндыі супраць «Сэлтыку» ў 2000 і 2003 гадох. Спачатку, у 2000 годзе, клюб атрымаў перамогу зь лікам 3:1 на «Сэлтык Парку»[1], пасьля гэтай перамогі газэта The Sun апублікавала артыкул пра гульню[2]. У 2003 годзе «Інвэрнэс Каледоніян Тысл» быў мацней за глазгаўскі клюб зь лікам 1:0[3]. Клюб таксама выбіў з кубкавых спаборніцтваў яшчэ некалькі клюбаў шатляндзкай Прэм’ер-лігі, у тым ліку «Матэрўэл»[4] і «Гартс»[5]. За першыя дзесяць гадоў свайго існаваньня «Інвэрнэс» атрымаў у агульнай складанасьці 12 сэнсацыйных вынікаў, за што быў узнагароджаны рэпутацыяй як «забойца гігантаў». 25 лютага 2007 году «Інвэрнэс» у рамках Кубку зноўку атрымаў перамогу над «Сэлтыкам», забіўшы два галы ў апошнія дзьве хвіліны ў матчы пятага раўнда на стадыёне «Каледоніян».
Значнай падзеяй у гісторыі клюбу стала падпісаньне гульца зборнай Румыніі нападніка Марыюса Нікулаэ[6]. Нікулаэ прыняў удзел у матчах клюбу сэзону 2007—2008 гадоў, а таксама гуляў за зборную на чэмпіянаце Эўропы 2008 году, перад тым як зьехаў у бухарэсцкае «Дынама». Пазьней ён стаў уцягнутым у спрэчку з клюбам з-за долі трансфэрнага кошту, якая не была выплачана Марыюсу, калі ён сышоў. У выніку ФІФА пастанаваіла «Інвэрнэсу Каледонія Тысл» заплаціць гульцу 133 тысячы фунтаў стэрлінгаў[7]. Клюб абскардзіў гэтае рашэньне ў арбітражным судзе па спорце[8] й у лістападзе 2011 году «Інвэрнэс» атрымаў перамогу па гэтай справе[9].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладальнік Кубка Шатляндыі: 2015
- Уладальнік Чэлендж-кубка Шатляндыі: 2004
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ "Caley's minnows slay Celtic". BBC Sport
- ^ "A Second Chance to Go Ballistic". Glasgow Herald.
- ^ "Super Caley do it again". BBC Sport
- ^ "Motherwell 0–1 Inverness CT". BBC Sport
- ^ "Super Caley shock Hearts". BBC Sport
- ^ "Romania Striker Joins Inverness". BBC Sport
- ^ "Inverness told to pay Niculae £130,000". Press & Journal
- ^ "Angry Caley Ready to fight Niculae ruling". The Scotsman.
- ^ "Caley Thistle win £130K Niculae transfer case". Highland News.