Ідэль Бірэт
Ідэль Бірэт | |
па-турэцку: İdil Biret | |
Дата нараджэньня | 21 лістапада 1941[1] (82 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | піяністка, музыка |
Жанры | клясычная музыка |
Інструмэнты | фартэпіяна |
Узнагароды | |
Сайт | idilbiret.eu (анг.) |
Ідэль Бірэт (па-турэцку: İdil Biret; род. 21 лістапада 1941, Анкара) — турэцкая піяністка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачала займацца фартэпіяна ў пяцігадовым узросьце ў Мітхата Фэнмэну. У 1949 годзе па адмысловым дазволе парлямэнта Турэччыны паехала вучыцца ў Парыскую кансэрваторыю да Надзі Буланжэ, Займалася таксама З Мадлен дэ Вальмалет і Жан Дуайен. Пасьля заканчэньня кансэрваторыі ўдасканальвала сваё майстэрства пад кіраўніцтвам Альфрэда Карто і Вільгэльма Кемпфа, які называў яе сваёй найлепшай вучаніца. З 1958 году пачалася яе міжнародная канцэртная кар’ера. У 1959 годзе яна была ўзнгароджана Мэдалём Дзіну Ліпаці ў межах Міжнароднай музычнай прэміі Харыет Коэн. У 1960 годзе ўпершыню выступіла ў СССР і ў розныя гады дала ў Савецкім Саюзе і Расеі каля 100 канцэртаў.
Вышэйшыя яе дасягненьні зьвязаныя з рамантычным і пострамантычным рэпэртуарам — пачынаючы, зрэшты, з Бетговэн. Яе запіс усіх фартэпіянных твораў Шапэну (15 кружэлак, 1992) узнагароджана ў Польшчы. Усе сольныя фартэпіянныя творы Брамсу Бірэт выконвала падчас пяці пасьлядоўных канцэртаў у 1997 годзе, ў гадавіну стагодзьдзя сьмерці кампазытара. Сярод прыкметных запісаў таксама камплект з 10 альбомаў з творамі Рахманінава (2000), санаты П'ера Булез (1995, лепшы запіс году па вэрсіі газэты "Монд»), эцюды Дьёрдзя Лігеці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Idil Biret // FemBio database (ням.)
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #13088653X // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (анг.) (ням.) (тур.)