Яўген Крыжаноўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Яўген Крыжаноўскі
Яўген Анатольевіч Крыжаноўскі
Kryzanowski.jpg
Яўген Крыжаноўскі са сваімі кнігамі пад час «XVIII Менскага міжнароднага кніжнага кірмашу» (12.02.2011)
Род дзейнасьці актор, рэжысэр, грамадзкі дзяяч, літаратар
Дата нараджэньня 1955(1955)
Месца нараджэньня Мікалаеў, УССР
Занятак актор
IMDb ID nm0473087

Яўген Крыжаноўскі (нарадзіўся ў 1955, Мікалаеў, УССР) — актор і галоўны рэжысэр Менскага тэатру сатыры і гумару «Хрыстафор».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1955 годзе ў Мікалаеве (УССР). Скончыў школу ў Казельску (РСФСР) у 1972 годзе. Пасьля правалу ў маскоўскія тэатральныя вучэльні год працаваў у Тульскім драматычным тэатры працоўным сцэны. У 1973 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на акторскае аддзяленьне. У 1977 годзе быў прыняты ў трупу Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 1986 годзе стварыў тэатар сатыры і гумару «Хрыстафор». Згуляў больш за 30 вялікіх і галоўных роляў.

3 кастрычніка 2008 году Яўген Крыжаноўскі прызначаны намесьнікам старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) і кіраўніком кіраваньня агітацыі і прапаганды. Такое рашэньне прынята на пашыраным паседжаньні Вышэйшай рады і Цэнтральнага камітэту ЛДП.

Фільмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька, Анатоль Іванавіч Крыжаноўскі — вайсковец (цяпер на пэнсіі). Маці, Кацярына Рыгораўна Крыжаноўская — мэдсястра (цяпер на пэнсіі). Тры дачкі: Кацярына, Вера, Жэня.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]