Перайсьці да зьместу

Ігнат Антонаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігнат Антонаў
Дата нараджэньня 28 сьнежня 1922(1922-12-28)
Месца нараджэньня Будніца, Віцебскі раён
Дата сьмерці 1 лютага 2015(2015-02-01) (92 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
Занятак лекар, нэўроляг, вайсковы лекар
Навуковая сфэра мэдыцына
Месца працы
Навуковая ступень доктар мэдычных навук[d]
Узнагароды

Ігна́т Пятро́віч Анто́наў (28 сьнежня 1922, Будніца, Віцебскі раён — 1 лютага 2015) — беларускі нэўрапатоляг. Акадэмік АН Беларусі (1984), чалец-карэспандэнт АМН СССР (1974). Доктар мэдыцынскіх навук (1966), прафэсар (1967)[1]. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1972). Народны лекар Беларусі (1992).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1], быў вайсковым фэльчарам[2]. Выратаваў 128 параненых байцоў. Скончыў Менскі мэдыцынскі інстытут у 1950 г[1]. У 1950—1955 гг. малодшы навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ нэўралёгіі, нэўрахірургіі і фізыятэрапіі, у 1955—1959 гг. — асыстэнт, а з 1959 г. — дацэнт катэдры нэрвовых хваробаў Беларускага дзяржаўнага інстытуту ўдасканаленьня ўрачоў[3].

З 1962 дырэктар Беларускага НДІ нэўралёгіі і фізыятэрапіі[1].

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомы сваімі працамі па вывучэньні інфэкцыйных і паразытарных хваробаў нэрвовай сыстэмы[1], фізыятэрапіі і курарталёгіі. Аўтар 12 вынаходніцтваў, 9 манаграфіяў, 438 навуковых артыкулаў (да 1993 г.). Стварыў навуковую школу і падрыхтаваў 20 дактароў і 42 кандыдаты навук[3].

Міжнародная досьледная камісія Біяграфічнага інстытуту ЗША за выдатныя посьпехі ў разьвіцьці навукі прысвоіла І. П. Антонаву ганаровае званьне «Чалавек году-97», па рашэньні Міжнароднага біяграфічнага цэнтру (Кембрыдж, Ангельшчына) імя акадэміка ўнесенае ў выданьне «2000 знакамітых людзей ХХ стагодзьдзя»[3].

  • Элементы топической диагностики заболеваний нервной системы. — Мн., 1963 (в соавт.)
  • Судорожные состояния у детей. — Мн., 1970 (совм. с Г. Г. Шанько)
  • Вертебрально-базилярные инсульты. Мн., 1977 (совм. с Л. С. Гиткиной)
  • Ангиографическая диагностика сосудистых поражений и опухолей головного мозга. —Мн., 1973 (в соавт.)
  • Гиперкинезы у детей. — Мн., 1975 (совм. с Г. Г. Шанько)

Народны лекар Беларусі, ганаровы грамадзянін г. Менску і г. Віцебску. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, Працоўнага Чырвонага Сьцяга, Дружбы народаў, Айчыны ІІІ ступені, 15 мэдалямі[3].

  1. ^ а б в г д Антонов Игнатий Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 27. — 737 с..
  2. ^ Напярэдадні свята Перамогі ў Мінску ўшаноўвалі былых франтавых урачоў, санітараў, хірургаў, медыцынскіх сясцёр.(недаступная спасылка)
  3. ^ а б в г АНТОНАЎ ІГНАТ ПЯТРОВІЧ(недаступная спасылка)
  • БЭ ў 18 тамах. Т.1, Мн., 1996, С.387
  • Антонов, И. Счастье мое трудное… / И. Антонов // Советская Белоруссия. — 2009. — 20 июня. — С. 4.
  • Антонов Игнатий Петрович // Русецкий, А. В. Ученые-уроженцы Витебщины — для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. — Витебск, 2007. — С. 26—29.
  • Беляева, Н. От санинструктора до народного врача № 1 / Н. Беляева // Народнае слова. — 2003. — 9 жн. — С. 4.
  • Долготович, Б. Семья, прошедшая войну / Б. Долготович // Белорусская нива. — 2008. — 22 февр. — С. 4.
  • О семье Игнатия Петровича Антонова, уроженца д. Будница Витебского р-на, Почетного гражданина г. Витебска.
  • Лысова, Т. «Самая вкусная еда — простая, и самые лучшие отношения между людьми — простые», — считает народный доктор академик Игнатий Антонов / Т. Лысова // Рэспубліка. — 2006. — 12 снеж. — С. 6.
  • Мяснікоў, А. Зямная зорка Ігнація Антонава / А. Мяснікоў // Полымя. — 2006. — № 2. — С. 136—143.
  • Стаховская, С. Народному доктору — 85 / С. Стаховская // Медицинский вестник. — 2007. — 20 дек. — С. 1.
  • Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 53. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-01-0784-8 (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]