Іглакавыя
| Іглакавыя | |
Hystrix cristata — тыповы від | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Падкляса | Зьвяры (Theria) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Грызуны (Rodentia) |
| Падатрад | Hystricomorpha |
| Сямейства | Іглакавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Hystricidae Fischer de Waldheim, 1817 | |

Іглакавыя (Hystricidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 3 сучасныя роды і 11 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць поўдзень Эўропы (Італія, Альбанія, паўночная Грэцыя [верагодна, рымляне завезьлі гэтых жывёл у Эўропу]), большую частку Афрыкі, поўдзень і заход Азіі (у тым ліку Зондзкія астравы). Яны могуць жыць у пустэльнях, на камяністых участках, у гарах, саванах, сярод ворных земляў, у лясах. Выкапныя рэшткі вядомыя ад міяцэну Эўропы[2][3].
Члены гэтага сямейства — сярэднія (1–2 кг) і буйныя (27 кг) павольныя грызуны, якія маюць каржакаватае цела. Даўжыня хваста ня больш за 0.5 даўжыні цела і галавы. Галовы масіўныя і шырокія. Вушы звычайна невялікія, як і вочы. Канечнасьці кароткія і моцна пабудаваныя; кіпцюры кароткія. Сьпіна, бакі, частка хваста пакрытыя іголкамі або шыпамі даўжынёй да 40 см. Валасяны полаг значна адрозьніваецца ад віду да віду. Зубная формула: 1/1, 0/0, 1/1, 3/3 = 20 зубоў[3][2].
Гэта наземныя і начныя жывёлы. Яны ў першую чаргу вэгетарыянцы; дадаткова ядуць мярцьвячыну. Абгрызеныя косткі часта засьмечваюць зямлю вакол бярлогаў; якія можна разжоўваць за кальц. Іглакавыя часта выкарыстоўваюць закінутыя глыбокія нары іншых жывёл; яны таксама жывуць у пячорах, расколінах, дуплавых дрэвах або глыбокіх норах, якія яны выкапалі самі[3][2].
Сыстэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сямейства іглакавыя (Hystricidae)
- род Atherurus — віды A. africanus і A macrourus
- род Trichys — віды T fasciculata
- род Hystrix — віды H. africaeaustralis, H. brachyura, H. crassispinis, H. cristata, H. indica, H. javanica, H. pumila, H. sumatrae, †H. paukensis, †H. primigenia, †H. refossa
- выкапныя роды †Miohystrix, †Xenohystrix, †Sivacanthion
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 23.10.2021 г.
- 1 2 3 Myers, P. (2001) Hystricidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 23.10.2021 г.
- 1 2 3 Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 224. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |