Ігар Хамляк
Ігар Хамляк | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 траўня 1988 (36 гадоў) | |
Рост | 185 см | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2009 | Шахцёр Салігорск | 8 (0) |
2010 | Баранавічы | 28 (0) |
2011 | Нафтан | 0 (0) |
2012 | Мікашэвічы | 28 (0) |
2013 | Гарадзея | 12 (0) |
2014—2016 | Мікашэвічы | 2 (0) |
Зборныя | ||
2006 | Беларусь (да 19)[d] | 4 (0) |
Ігар Хамляк (нар. 20 траўня 1988 году) — колішні беларускі футбаліст, брамнік.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаў кар’еру ў дублі менскага «Дынама» і салігорскага «Шахцёра». За асноўную каманду гарнякоў згуляў у 8 матчах (у сэзонах 2006 і 2008 гадоў). У сэзоне 2010 году быў асноўным брамнікам «Баранавічаў» у Першай лізе. Другую палову сэзону 2011 году правёў у наваполацкім «Нафтане», дзе быў другім брамнікам, але ніводнага разу не зьявіўся на полі.
У 2012 годзе стаў гульцом мікашэвіцкага «Граніта», дзе замацаваўся ў якасьці асноўнага брамніка. Сэзон 2013 году правёў у складзе «Гарадзеі», але праз год вярнуўся ў «Граніт». У сэзоне 2014 году быў другім брамнікам пасьля Арцёма Гамялько, зьявіўся на полі толькі 22 лістапада ў матчы апошняга туру супраць «Віцебску» (0:0).
У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з «Гранітам»[1]. У сэзоне 2015 году быў другім брамнікам пасьля Ільлі Гаўрылава, але ў браму асноўнай каманды не бараніў. У студзені 2016 году кантракт брамніка зь мікашэвіцкім клюбам быў скасаваны[2], аднак у сакавіку ён зноў прыбыў у Мікашэвічы і неўзабаве падпісаў новы кантракт[3]. У сэзоне 2016 году заставаўся другім брамнікам каманды, правёў 1 матч у Найвышэйшай лізе — 5 чэрвеня супраць БАТЭ (0:4). 6 ліпеня 2016 году скасаваў кантракт з «Гранітам»[4][5] і завяршыў прафэсійную кар’еру.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Граніт | 2016 | Найвышэйшая ліга | 1 | –4 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)