Ігар Палуян
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Ігар Палуян | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба | |
---|---|
30 сьнежня 2002 — 18 красавіка 2008 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар | Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі |
Наступнік | Уладзімер Астапенка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1962 Менск |
Адукацыя |
Ігар Іванавіч Палуян (нарадзіўся ў 1962 годзе) — беларускі дыплямат, лацінаамэрыканіст, перакладчык.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1962 г. у Менску. Скончыў Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моваў у 1984 г. (цяпер Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт — МДЛУ). Служыў ваенным перакладчыкам з 1984 г. (Кыргыстан, Казахстан, Нікарагуа, Украіна). На дыпляматычнай службе з 1994 г.
Працаваў ва ўпраўленьні інфармацыі і гуманітарных сувязяў, кіраваў прэс-службай, аддзелам Лацінскай Амэрыкі МЗС. Зь лістапада 1999 г. да лістапада 2002 г. быў дарадцам Амбасады Рэспублікі Беларусь у Аргентынскай Рэспубліцы (з акрэдытацыяй ў Рэспубліцы Чылі і Ўсходняй Рэспубліцы Ўругвай). 30 сьнежня 2002 г. быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба[1]. Заставаўся на гэтай пасадзе да 18 красавіка 2008 г.[2]. Кансультант, намеснік начальніка ўпраўленьня Амэрыкі МЗС.
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор з 2 траўня 2014 г.[3], Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калюмбія, Рэспубліцы Нікарагуа і Рэспубліцы Панама па сумяшчальніцтве з 14 кастрычніка 2014 г.[4] 12 верасня 2019 году быў вызвалены з гэтых пасад[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 30 декабря 2002 г. №639 «О назначении И. И. Полуяна Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Куба и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 18 апреля 2008 г. №221 «Об освобождении И. И. Полуяна от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Республике Куба» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 2 мая 2014 г. № 198 «О назначении И. И. Полуяна Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Эквадор и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника первого класса».
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 14 октября 2014 г. № 489 «О назначении И. И. Полуяна Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Колумбия, Республике Никарагуа и Республике Панама по совместительству»
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 333 «Об И. И. Полуяне» (рас.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 верасня 2019).