Лявон Бабровіч
Выгляд
Лявон Бабровіч | |
Дата нараджэньня | 1904 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 17 траўня 1934 |
Месца сьмерці | |
Занятак | публіцыст, гісторык |
Месца працы | |
Лявон (Леан) Андрэевіч Бабровіч (крыптанім: Б. Л.; 1904, в. Мацкі Пастаўскага павету Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі — 17 траўня 1934, Менск, БССР) — гісторык і публіцыст.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1923 году чалец КПЗБ. У 1932 скончыў асьпірантуру БелАН, працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Камісіі па вывучэньні Заходняй Беларусі. Арыштаваны 21 верасьня 1933 году ДПУ БССР па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру». 9 студзеня 1934 году Судовай калегіяй АДПУ СССР прыгавораны да ВМП. Расстраляны 21 траўня 1934 г. Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 г.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мястэчка Койданава. (Гістарычныя весткі). Менск. 1929. 42 с (разам з І. Т. Шпілеўскім)
- Гістарычны нарыс Дзяржыншчыны (б. Койданаўшчыны). Менск. 1932. 109 с (разам з І. Шпілеўскім)
- Об клясавай барацьбе ў Заходняй Беларусі ў часы Беларускай сялянска-работніцкай Грамады. Менск. 1932. 68 с (разам з Я. Багданскім)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Саламевіч Я. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў /ХVI-ХХ стст./ Мінск. 1983. С. 23, 168.
- Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Том I. 2003.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.