Іван Сулім
| Іван Сулім | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 4 траўня 1989[1] (36 гадоў) | |
| Рост | 177 см | |
| Вага | 64 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Гомельскі досьледны лясгас[d] | |
| Нумар | 17 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2008—2010 | Гомель | 5 (0) |
| 2009 | → ДБК-Гомель[d] | 11 (0) |
| 2010 | → ДБК-Гомель[d] | 7 (0) |
| 2011—2012 | СКВІЧ | 45 (0) |
| 2013—2014 | Рэчыца-2014 | 56 (1) |
| 2015 | Гомель | 19 (0) |
| 2016—2017 | Славія Мазыр | 29 (0) |
| 2018 | ЮАС | 9 (0) |
| 2022— | Гомельскі досьледны лясгас[d] | 37 (5) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Іва́н Сулі́м (нарадзіўся 4 траўня 1989 году, Гомель, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Лясгас».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць]Выхаванец клюбу «Гомель», доўгі час гуляў за дубль гэтага клюбу. У сэзоне 2007 году двойчы зьяўляўся на полі ў асноўнай камандзе ў матчах Найвышэйшай лігі. У 2009 і 2010 гадох другую палову праводзіў у арэндзе ў гомельскім ДБК. З 2011 па 2012 год выступаў у першай лізе за менскі СКВІЧ, а потым за «Рэчыцу-2014». У гэтых клюбах трывала выступаў у асноўным складзе.
Зь сьнежня 2014 году трэнаваўся разам з «Гомлем», а ў лютым 2015 году падпісаў кантракт з клюбам[3]. 10 красавіка 2015 году выйшаў у асноўным складзе клюбу ў хатнім матчы 1 туру супраць «Белшыны», на пляцоўцы правёў 69 хвілінаў. У лютым 2016 году перайшоў у мазырскую «Славію»[4]. У пачатку 2018 году выступаў за клюб ЮАС[5], які пакінуў у ліпені 2018 году[6].
У пачатку 2022 году далучыўся да гомельскага «Лясгаса», які спаборнічаў у Другой лізе.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Гомель | 2015 | Найвышэйшая ліга | 19 | 0 |
| Славія Мазыр | 2016 | Найвышэйшая ліга | 22 | 0 |
| 2017 | Найвышэйшая ліга | 7 | 0 | |
| ЮАС | 2018 | Першая ліга | 9 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б в Ivan Sulim // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/ivan_sulim/
- ^ Ковалев и Сулим перешли в «Гомель». Football.by (рас.)
- ^ Мальцев, Кунцевич и Сулим стали игроками «Славии» (рас.)
- ^ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (рас.)
- ^ 1-я и 2-я лиги. Анонс. «Волна»: Кирилко вместо Шульжика (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Профіль на сайце «Гомелю»(недаступная спасылка) (рас.)
- Статыстыка «Пб-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 4 траўня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Гомлі
- Нарадзіліся ў Салігорску
- Футбалісты клюбу «Лясгас» Гомель
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу ДБК Гомель
- Футбалісты клюбу СКВІЧ Менск
- Футбалісты клюбу «Рэчыца-2014»
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу ЮАС Жыткавічы
- Беларускія футбалісты