Перайсьці да зьместу

Парэміялёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Парэміялёгія (стар.-грэц.: παροιμία paroimia, παροιμία paroimia — прытча, прыказка і λόγος logos — слова, вучэньне) — падразьдзел фразэалёгіі, разьдзел філялёгіі, прысьвечаны вывучэньню і клясыфікацыі парэмій — прыказак, прыказачных выразаў, антыпрыказак, прымавак, велерызмаў, дэвізаў, слоганаў, афарызмаў, максім, загадак, прыкмет і іншых выслоўяў, асноўным прызначэньнем якіх зьяўляецца кароткі вобразны вербальны выраз традыцыйных каштоўнасьцяў і поглядаў, заснаваных на жыцьцёвым вопыце групы, народа і т . п.

Парэміі — асаблівыя адзінкі і знакі мовы, неабходныя элемэнты зносін людзей. Гэтыя знакі перадаюць спэцыфічную інфармацыю, абазначаюць тыповыя жыцьцёвыя і ментальныя сытуацыі або адносіны паміж тымі ці іншымі абʼектамі.

Парэміі ўсіх народаў сьвету перадаюць адны і тыя ж тыпавыя сытуацыі, маюць падобны лагічны зьмест, адрозьніваючыся толькі вобразамі (дэталямі, рэаліямі), з дапамогай якіх перадаецца лагічны зьмест.

Нягледзячы на адзін старажытнагрэцкі корань слова парэмія і парымія ў беларускай мове азначаюць розныя паняцьці.

Парэміялёгія цесна зьвязана з пареміяграфіяй — дысцыплінай, якая займаецца зборам, захоўваньнем і апрацоўкай матэрыялаў для дасьледаваньняў парэміёлягаў.

Параўнальная (кампаратыўная) парэміялёгія займаецца вывучэньнем парэмій ў розных мовах і культурах.