Іван Калесьнік
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Калесьнік.
Іван Калесьнік | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 9 кастрычніка 1932 в. Грычын, Дзяржынскі нацыянальны польскі раён, БССР |
Памёр | 10 чэрвеня 1979 Менск, БССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, перакладчык |
Іван Іванавіч Калесьнік (9 кастрычніка 1932, в. Грычын, Дзяржынскі нацыянальны польскі раён, БССР — 10 чэрвеня 1979, Менск, БССР) — пісьменьнік. Чалец Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1962 г.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Грычынскую сямігодку. У 1954 г. закончыў Менскае пэдагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай. Працаваў загадчыкам аддзела газэты «Чырвоная змена» (1954—1961), адначасова завочна вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя У. І. Леніна (1954—1958). Быў літсупрацоўнікам часопіса «Бярозка» (1962—1963), старшым рэдактарам на Беларускім радыё (1963—1965, 1967—1968), літсупрацоўнікам часопіса «Маладосць» (1968—1972). У 1967 г. закончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. У 1972—1979 гг. рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Першыя вершы надрукаваў у 1951 г. (газэта «Піянер Беларусі»). Аўтар зборнікаў вершаў «Белыя каштаны» (1959), «Пяць сузор’яў» (1963), «Калі разам мы» (1967), «Інтэрнат» (1971), «Юнацтва» (1975), «Падарожнае» (вершы, пераклады, 1982). Перакладаў творы А. Суркова, М. Ціханава, М. Рыльскага, М. Нагнібеды, З. Нуры, М. Ханінава ды іншых паэтаў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |